Вечарам 15 красавіка Нік Вуйчыч выступіў у «Мінск-Арэне». Ён падзяліўся з беларусамі сваёй гісторыяй, а таксама вялікай надзеяй і верай.
Па ініцыятыве Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры 14 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбылася прэзентацыя новай кнігі Крыстыны Лялько «Адвячорак», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Pro Christo».
У Беларусь завітаў вядомы хрысціянскі прапаведнік, матывацыйны аратар, пісьменнік, мецэнат і спявак родам з Аўстраліі Нік Вуйчыч. 15 красавіка ў канферэнц-холе tut.by прайшла прэс-канферэнцыя з Нікам. Ён падзяліўся гісторыяй свайго жыцця, поўнай вялікай надзеі і веры, а таксама адказаў на пытанні журналістаў.
У свае 95 сястра Цэцылія Абухоўская захоўвае жыццёвы аптымізм і па-ранейшаму шмат моліцца. Яна рада любым гасцям, стараецца папрасіць прабачэння за неідэальныя слых і памяць.
З 11 па 14 красавіка ў доме айцоў вербістаў у Баранавічах адбылася агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў да 5 гадоў святарства. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 30 духоўных асобаў з усёй Беларусі.
12-13 красавіка ў доме сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах праходзіла першая ўсебеларуская сустрэча моладзі ордэнаў і манаскіх супольнасцяў на тэму «Кансэкраванае жыццё і выклікі сучаснага свету».
Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў спецыяльным лісце, накіранаваным на імя старшынь епіскапатаў, павіншавала католікаў Расіі, Беларусі і Казахстана з 25-й гадавінай аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў іх краінах.
12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша падзякі Богу з нагоды сярэбранага юбілею адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
З нагоды гадавіны малітоўнай акцыі «Няспынная малітва за Беларусь» 12 красавіка ў мінскай архікатэдры прайшла міжканфесійная малітва за Беларусь, у якой прынялі ўдзел каталіцкія, праваслаўныя, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі.
Людміла Кузьміна — адна з удзельніц запланаванай сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў з Папам Францішкам. Сустрэча пройдзе ў Ватыкане 20 красавіка з нагоды 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Чаму жанчына працавала ў зоне адчужэння?
З 4 па 8 красавіка манаская супольнасць cалезіян Беларусі ўдзельнічала ў штогадовых рэкалекцыях, якія праходзілі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Духоўныя практыкаванні праводзіў рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.
У Мінску 10 красавіка пачнецца беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча. Пра мэты і этапы працэсу распавядае кс. Раман Факсінскі, які будзе ў Беларусі збіраць сведчанні пра жыццё нашага выбітнага суайчынніка.
Выстава сакральнага мастацтва з Беларусі стане першай у гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях. Яна адкрыецца 19 мая і працягнецца да 25 ліпеня 2016 г., паведаміў дырэктар Ватыканскіх музеяў прафесар Антоніо Паолучы.
Каардынатары пралайф акцыі «Ад акіяна да акіяна» Ева і Лех Кавалеўскія з Польшчы даслалі беларускаму пралайф-руху «Паўсюдную дэкларацыю аб абароне цывілізацыі жыцця», прымеркаваную да нядзелі Божай Міласэрнасці, Юбілейнага Года Міласэрнасці і Дня святасці жыцця.
Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 11-14 красавіка ў Баранавічах пройдзе агульнабеларуская фармацыйная сустрэча святароў, якія атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне ў апошнія пяць гадоў. На гэтую сустрэчу запрашаюцца таксама ўсе святары Гродзенскай дыяцэзіі, якія перажываюць фармацыю да 10 гадоў святарства ўключна.