7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).
Ксёндз Анджэй Сцонбер, галоўны пастулатар у беатыфікацыйным працэсе Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, распавёў Catholic.by пра асаблівасці працэсу, які распачаўся ў Мінску 10 красавіка.
4-7 мая Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFM Cap здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія), дзе з 2014 года на тэалагічным факультэце беларускія капуцыны праходзяць падрыхтоўку да прэзбітэрскага пасвячэння.
Папа Францішак 7 мая прызначыў арцыбіскупа Венскага кардынала Крыстафа Шонбарна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе.
6 мая спаўняецца 90 гадоў з дня смерці адраджэнца, святара і паэта Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча).
Выстава беларускіх абразоў «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стагоддзяў» будзе прадстаўлена з 18 мая па 25 ліпеня ў Музеі Ватыкана. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
СДМ-2016 усё бліжэй. Падрыхтоўка ідзе. Погляд знутры, альбо пра тое, што адбываецца ў адной са шматлікіх парафій Польшчы, якія знаходзяцца ў чаканні гэтай вялікай падзеі, мы даведаліся ад Катажыны Радваньскай, студэнткі Папскага ўніверсітэта імя св. Яна Паўла ІІ у Кракаве, якая паходзіць з невялікай парафіі за 120 км ад культурнай і гістарычнай сталіцы Польшчы.
4 мая адышоў у вечнасць Станіслаў Свіслоцкі — бацька кс. Юрыя Свіслоцкага, рэзідэнта парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія).
У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, на нашым партале распачынаем праект «Кожная — Марыі спадарожная».
30 красавіка Брэсцкае моладзевае культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «У абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў» правяло акцыю «Моладзь за жыццё без абортаў».
Адышла ў вечнасць Тэкля Станкоўская – маці кс. Леанарда Станкоўскага, дэкана Смаргонскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі і пробашча парафіі Маці Божай Ружанцовай у Солах.
Трэці том «Літургіі гадзінаў», які ахоплівае «Звычайны перыяд. I – XVII тыдзень», быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і ўхвалены (Nr. 116/P/14) Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
25 красавіка біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ў г. Атвоцк (Польшча) прыняў удзел у пахаванні кс. Уладзіміра Мазалеўскага SAC, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне Касцёла ў Беларусі ў 1990-я гады.
22-24 красавіка супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску правяла свой адпачынак, знаёмячыся з прыгажосцю і культурай Літвы.
18-23 красавіка ў Докшыцах адбыліся штогадовыя манаскія рэкалекцыі для братоў капуцынаў.