6-7 лютага вогнiшча шэфаў благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай з Мiнска пабывала на зiмовай вандроўцы Куранец-Вiлейка.
Камплект каляровага дапаможніка і сшытка для 6-га класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца» (аўтар — с. Нунэ Цітаян MSF), на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адзначаны ў традыцыйным конкурсе «Мастацтва кнігі-2016».
12 лютага ў Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці ў кубінскай Гаване прайшла двухгадзінная сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая стала першай у гісторыі сустрэчай вышэйшых прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы.
Місія «Чыстае сэрца» пачала адбор удзельнікаў фестывалю «Таленты чыстых сэрцаў». Сёлета гэты музычны конкурс пройдзе ў пяты раз. З нагоды свайго, магчыма, і невялікага, але ўжо значнага юбілею фестываль набудзе новы павеў.
12 лютага на Кубе прайшла гістарычная сустрэча Папы Рымскага Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Catholic.by вёў адмысловую хроніку сустрэчы.
Толькі ў цяжкасцях можна спазнаць міласэрнасць… Міласэрнасць Айца Нябеснага, міласэрнасць людскую. У гэтым на сваім уласным прыкладзе пераканалася супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, якая з 1 па 8 лютага перажывала пілігрымку да Брамаў Міласэрнасці ў Рым.
Новыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў у Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг.
Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» прымае ўдзел у XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая з 10 па 14 лютага праходзіць у сталіцы.
Юбілейны Год Божай Міласэрнасці стаў асаблівым годам і ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску, дзе будуецца Нацыянальны санктуарый Божай Міласэрнасці.
4 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла арганізаваць пастырства несакрамэнтальных сужэнстваў. Catholic.by спытаў у Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра прычыны гэтага рашэння, а таксама пра тое, як будзе выглядаць такое пастырства.
6 лютага мінскую супольнасць ІІІ францішканскага ордэна свецкіх наведала нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.
Біскуп Чэслаў Сіповіч, адзін з беларускіх святароў-патрыётаў, які заснаваў Беларускую бібліятэку і музей ў Лондане, у 1940 годзе быў яшчэ дыяканам, вучыўся і жыў у Рыме.
Колькасць студэнтаў, якія прыходзяць на першы курс, сёння невялікая, але спроба параўноўваць колькасць семінарыстаў з той лічбай, якая была, 20 гадоў таму — адназначна памылка, лічыць кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.
З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах «Гиппо» ў Мінску на Гарэцкага, Ракасоўскага і пр. Партызанскім праходзіць акцыя «Добры чацвер». Акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.
Падчас чарговай педагагічнай сустрэчы для звязовых хлопцы на суткі ператварыліся ў індзейцаў.