Традыцыя Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян пачалася ў 1908 годзе па ініцыятыве святара Епіскапальнай Царквы Пола Ватсана ў Грэйморы (ЗША, штат Нью-Ёрк). Ватсан надаваў важную ролю папству ў справе хрысціянскай еднасці, таму ён абраў за пачатак тыдня 18 студзеня — дзень, на які прыпадае свята Катэдры св. Пятра ў Рыме, а апошні дзень на свята навяртання св. Паўла, апостала — 25 студзеня.
Вясной 2015 года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь». Вернікі розных канфесій паступова далучаліся да малітвы, абіраючы свае малітоўныя 60 хвілін за Радзіму. Нашы чарговыя суразмоўцы — Кацярына Стасюлевіч і Павел Вільтоўскі.
Айцец Антоні Лось нарадзіўся ў Беларусі, працаваў у Беларускай Каталіцкай Місіі за мяжой, а потым амаль 20 гадоў служыў у Беларусі.
«Таварыства беларускай мовы» прапануе даць адной з мінскіх вуліц імя нашага славутага земляка і адзінаверца, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.
19 студзеня кусташы санктуарыяў Беларусі сустрэліся ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях. Aгульнабеларуская сустрэча адбылася ў рамках святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
«Калі казаць аб тым, ці патрэбна нам малітва аб еднасці хрысціян, напэўна, у ХХІ стагоддзі вельмі актуальна гаварыць пра неабходнасць маліцца разам», — сказаў у каментарыі для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня, пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў.
На Цнянскім вaдасховішчы мінус пяць, але пробашч мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай кс. Францішак Рудзь марозу не баіцца. Святар ужо не першы год акунаецца ў зімную ваду, аднаўляючы абяцанні хросту. Гэтым разам журналісты Catholic.by вырашылі падтрымаць святара маральна і склалі яму кампанію.
Беларускае тэлебачанне прысвяціла Году Міласэрнасці выпуск праграмы «Існасць» з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
17 студзеня ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень мігранта і бежанца пад дэвізам «Мігранты і бежанцы — выклік для нас. Адказ — у Евангеллі міласэрнасці».
10-13 студзеня адбылася працоўная паездка ў Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка.
Моладзевай місіі «Чыстае сэрца» ў 2015 г. споўнілася чатыры гады, і адважных удзельнікаў місіі, якая пашырае ўсмешкі і радасць на тварах дзяцей, з кожным годам робіцца ўсё больш.
Ужо сабраны грошы на пераклад кнігі маці 18 дзяцей з Іспаніі, пачаты збор ахвяраванняў на друк тыража. Буйную суму — большую за сабраныя сродкі ўсёй гомельскай парафіі — на гэтую справу ахвяравала масквічка Алена.
З 18 па 25 студзеня пройдзе Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян Сёлета ён адбудзецца пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9).
14 студзеня спаўняецца 100 гадоў ад нараджэння а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру.