Супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску выказала падзяку вернікам пасля так званай «семінарыйнай нядзелі». 22 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведвалі некаторыя парафіі.
Католікі беларускай чыгункі пабачылі Папу Францішка, у Гродне прайшлі памятныя пасвячэнні, касцёл у Плюсах адзначыў 100-годдзе, «Маленькі рыцар Беззаганнай» прыйшоў у інтэрнэт і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за мінулы тыдзень.
22 лістапада, у апошнюю нядзелю літургічнага года, супольнасць парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску сабралася, каб разам адзначыць урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні прайшоў ужо пяты музычны фестываль «Цэцыліяда», а на салезіянскай пляцоўцы ў Мінску ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў гонар св. Цэцыліі быў зладжаны канцэрт.
Каталіцкія чыгуначнікі з Мінска, Гродна, Віцебска, Ліды, Маладзечна, Пастаў, Парэчча ў колькасці 48 чалавек 11 лістапада прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі Папы Францішка на плошчы св. Пятра ў Рыме. Пілігрымка ў Італію была арганізавана з 5 па 14 лістапада пры дапамозе душпастырства чыгуначнікаў.
22 лістапада, у нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, так званую «семінарыйную нядзелю», навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведваюць некаторыя парафіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да асаблівай службы Богу.
22 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, Каталіцкі Касцёл у Беларусі асаблівым чынам моліцца ў інтэнцыі выкладчыкаў і навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
18 лістапада Вострая Брама вітала пілігрымаў з Мінска. Да цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай прыехала каля 50 вернікаў. Арганізоўвалі паломніцтва «легіянеры» касцёла свв. Сымона і Алены.
18 лістапада ў Вострай Браме ў Вільні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў межах святкавання Тыдня апекi Маці Божай Вастрабрамскай. У Імшы прынялі ўдзел вернікі з Беларусі.
На працягу трох дзён, пачынаючы з 13 лістапада, у мінскім Палацы мастацтваў праходзіла выстава «Праўда пра Курапаты». Галоўнай мэтай мастацка-дакументальнага праекта было абудзіць у беларускай грамадскасці памяць да гэтага трагічнага месца масавага забойства людзей, якое было здзейснена бальшавіцкімі карнікамі ў 30-я гады мінулага стагоддзя.
16 лістапада 1888 г. нарадзіўся беларускі рэлігійны і палітычны дзеяч ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, які перакладаў Евангелле на беларускую мову, змагаўся за незалежнасць Беларусі і быў забіты ў нацысцкім канцлагеры «Трасцянец».
Рэдакцыя часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» выклала на афіцыйным сайце часопіса нумары выдання за апошнія пяць гадоў.
У Мінску нядаўна выйшла ў свет наватарская кніга Дзяніса Лісейчыкава пра беларускіх святароў-уніятаў «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.», якую ўжо перадалі Святому Айцу Францішку.
Дзень духоўнага аднаўлення салезіян, «украінскае прызначэнне» арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, салідарнасць беларусаў з пацярпелымі ў Парыжы і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
Каталіцкі Касцёл у Беларусі складае малітвы за ахвяраў злачынных атак у Парыжы, якія адбыліся познім вечарам 13 лістапада.