Ля дзвярэй мінскага архікатэдральнага касцёла ў зімовы, але па-восеньску вільготны дзень, апоўдні арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, актыўна сустракалі фота- і відэакамеры. Вернікі чакалі ў святыні, а пры дзвярах вітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Семінар “Інклюзіўнае адлюстраванне або стэрэатыпы – як мы можам паўплываць на вобраз людзей з асаблівымі патрэбамі ў СМІ?” праходзіў у межах культурнага праекта «Сафіт». Мерапрыемства адбылося 10 снежня ў БЦ «Вікторыя». Арганізавалі семінар журналісты і медыяпедагогі са Швецыі сумесна з «Беларускай арганізацыяй дапамогі дзецям інвалідам і маладым інвалідам».
«Міласэрныя, як Айцец» – дэвіз Святога Года, узяты са словаў Езуса Хрыста: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36). Мэта дэвізу Юбілейнага Года – заахвоціць усіх жыць міласэрнасцю, беручы прыклад з Айца, які просіць аб тым, каб не судзіць, але прабачаць і даваць міласэрнасць і прабачэнне без меры (пар. Лк 6, 37-38).
Яну Сянкевічу з Гродна толькі 20, а ён ужо гуляе ў Вышэйшай футбольнай лізе Беларусі. У чарговым выпуску «Моладзі ў Касцёле» — парафіянін касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і ігрок ФК «Нёман».
Прадстаўнікі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі ўдзел у начным чуванні ў інтэнцыі евангелізацыі народаў, якое адбылося з 5 на 6 снежня ў санктуарыі Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары (Польшча).
У апошнія дні лістапада ў Чэнстахове (Польшча) адбыўся турнір па настольным тэнісе, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Вышэйшых духоўных семінарый.
У 2016 годзе беларускае сакральнае мастацтва будзе прадстаўлена ў Ватыкане. Пра гэта паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 8 снежня ў Мітрапалітальнай курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў на аплатковай сустрэчы з супрацоўнікамі СМІ пра працу па стварэнні Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ у Мінску.
19 дзяўчат, нібы матылі, зляцеліся ў суботні снежаньскі дзень на сустрэчу да сясцёр дамініканак. Тэмай сустрэчы была таямніца паклікання жанчыны.
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца Святы Год Міласэрнасці. Ён будзе доўжыцца да 20 лістапада 2016 года.
Тэматычныя «Андрэйкі» ў каталіцкіх парафіях, пераклад папскай булы «Misericordiae Vultus», беларуская версія відэакліпа да СДМ у Кракаве, развітальнае інтэрв’ю арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
6 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
Каталіцкі Касцёл, Папа Францішак вельмі паважаюць беларускі народ. Пра гэта 4 снежня заявіў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваё служэнне Апостальскім Нунцыем у Беларусі.
«Будзь міласэрны, як Айцец наш!» — гімн на распачацце Года Міласэрнасці, які будзе спявацца ў кожнай каталіцкай парафіі, падрыхтаваны.