Летась мы ўжо пісалі пра маладую маму Марыю Колесаву-Гудзіліну з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, якая сваімі рукамі змайстравала для дачкі адмысловы каляндар на Адвэнт.
Школа аніматараў для працы з моладдзю можа быць створана пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ).
Була Святога Айца Францішка аб распачацці ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці распавядае пра ўмовы яго правядзення і духоўныя плёны гэтага Юбілею.
Відэакліп гімна Сусветнага дня моладзі Кракаў-2016 «Будуць шчаслівыя міласэрныя», які рыхтавала беларуская хрысціянская моладзь, можна пабачыць на youtube.
Чацвёртыя па ліку моладзевыя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» адбыліся ў Гудагаі. Духоўныя практыкаванні пад назвай «Добрая глеба» праходзілі з 27 па 29 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса. Праводзіў рэкалекцыі кс. Раман Суша.
28 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыста Паўла Федаровіча, які належыць да супольнасці айцоў марыянаў. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Рэкалекцыі свецкіх кармэлітаў у Нарачы, сімпозіум з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору, 140 гадоў супольнасці сясцёр назарэтанак, рэкалекцыі для валанцёраў «Карытас» і іншыя падзеі з жыцця Касцёла Беларусі за мінулы тыдзень.
«Вялікім катэхізісам новага часу», «дарам Святога Духа», які «пачаў новую старонку гісторыі Касцёла ў свеце», лічаць Другі Ватыканскі Сабор рэлігійныя дзеячы, меркаванні якіх на сімпозіуме ў Мінску агучыў у сваім дакладзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
У Першую нядзелю Адвэнту, 29 лістапада, адзначаецца 140-годдзе ўтварэння Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). Супольнасць была афіцыйна заснавана ў Першую нядзелю Адвэнту 1875 г. у Рыме.
25 лістапада ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылося трэцяе пленарнае пасяджэнне Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
Езус Хрыстус пакінуў сваім вучням загад няспыннай малітвы (пар. Лк 36, 1), а святы апостал Павел, калі прыгадвае пра гэтую неабходнасць заўсёды маліцца, злучае яе з прабываннем у сапраўднай радасці ў Пану (пар. 1 Тэс 5, 17).
26 лістапада адышоў у вечнасць Вацлаў Бальцэвіч – бацька с. Люцыі Бальцэвіч, салезіянкі, якая служыць у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
На выставе, прысвечанай 25-годдзю мастацкай суполкі «Пагоня», якая адкрылася ў мінскім Палацы мастацтваў 24 лістапада, экспануецца карціна мастака Аляксея Марачкіна «Маці Божая Нябеснай сотні».
Вясной гэтага года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь». У падтрымку і дзеля заахвочвання новых удзельнікаў ініцыятывы прапануем знаёмства з некаторымі людзьмі, якія трываюць у гэтым адказным абавязку. У гэты раз — Тамара Мінютка.
Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» шукае любыя шляхі адраджэння традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, таму ўжо ў трэці раз правёў у Магілёве «Восеньскі баль абаронцаў жыцця».