Прыбыццё Бэтлеемскага агню ў Беларусь, Часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры, выданне на беларускай мове папскай булы, падрыхтоўка да Божага Нараджэння і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
19 снежня з гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя афіцыйна пачало сваю вандроўку па Беларусі Бэтлеемскае Святло міру. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 16-ы раз дзякуючы скаўтам, якія даставілі яго з беларуска-польскай мяжы.
Выданне булы «Misericordiae Vultus» па-беларуску здзейснена пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
18 снежня на польска-беларускай мяжы ў Кузніцы беларускія скаўты атрымалі ад скаўтаў Польшчы ліхтар з Бэтлеемскім агнём, або Бэтлеемскае Святло міру. Такім чынам, Бэтлеемскі агонь ужо прыбыў у Беларусь.
17 снежня ў цэнтры св. Лукі пры «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад Мінскам сабраліся супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».
Гэта гісторыя пачалася адным восеньскім вечарам, калі парафіянка нарачанскага касцёла св. Андрэя, апостала, Вікторыя Тарасевіч напярэдадні Адвэнту разважала над сваёй пастановай.
Адышла ў вечнасць Марыя Стэх — маці сястры Тэрэсіны Стэх з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса, якая служыць у Адамавічах (Гродзенская дыяцэзія).
17 снежня 1936 года ў сям’і італьянскіх імігрантаў у Аргенціне нарадзіўся хлопчык, які праз 76 гадоў узначаліў Каталіцкі Касцёл. Бацька будучага Пантыфіка працаваў звычайным чыгуначнікам.
У гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай прайшла святая Імша падзякі за беатыфікацыю айцоў францішканаў Міхала Тамашака і Збігнева Стшалкоўскага.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што сёння, 15 снежня 2015 года, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь, пакінуў краіну.
Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ.
13 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, наведаў сэрца Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне — Нацыянальны санктуарый у Будславе. Малітвай перад абразом Маці Божай Будслаўскай іерарх распачаў сваё служэнне беларускаму народу і сваё чатырохгадовае служэнне завяршыў.
Першая парафія Яна Паўла ІІ у Мінску, вышыванка арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на моладзевым чуванні ў мінскай архікатэдры, адкрыццё Брамаў Міласэрнасці і іншыя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі за апошні тыдзень.
Мінская архікатэдра ў ноч з 12 на 13 снежня ў чарговы раз сабрала ў сваіх сценах моладзь з усёй Беларусі. Шукаць чыстае сэрца і вучыцца захоўваць яго ў чысціні на традыцыйнае адвэнтавае чуванне прыйшлі 435 маладых католікаў. Вядучым сустрэчы быў кс. Андрэй Калядка.
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, падчас дзялення аплаткай з моладдзю, якая сабралася ў мінскай катэдры ў ноч з 12 на 13 снежня на адвэнтавае чуванне, апрануўся ў вышыванку.