Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 «Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры». Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
Вігілійная сустрэча для святароў з супольнасці Ордэна Пабожных Школ (піяраў), якія працуюць у Беларусі, прайшла перад святамі Божага Нараджэння ў Шчучыне.
Пробашч сталічнай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк у інтэрв’ю БЕЛТА распавёў пра планы ўладкаваць на даху Чырвонага касцёла ў Мінску пчаліную пасеку. Святар таксама патлумачыў, чаму не варта асцерагацца есці «гарадскі» мёд.
У чацвёрты раз каманда Гродзенскай дыяцэзіі перамагла на чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. 28 снежня на турніры ў Ашмянах святары Гродзенскай дыяцэзіі пацвердзілі лідарства мінулых гадоў.
Батлейку можна з поўным правам назваць адным з сімвалаў святаў Божага Нараджэння. Традыцыя майстравання невялікіх стаенак пачалася ў раннім Cярэднявеччы. Тады першая стаенка была створана братамі францішканамі ў Італіі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў віншаванні з Божым Нараджэннем хрысціянам Беларусі, якія святкуюць яго 25 снежня.
Са святам Божага Нараджэння віншуюць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыд Сяргей Гаек.
23 снежня, крыху апярэджваючы час, за працоўнымі абавязкамі, дапісваючы апошнія сказы ў публіцыстычны раздзел і навіну пра тое, як аплаткай падзяліліся ў Лідзе ці Бараўлянах, а можа, як каталіцкія біскупы рыхтуюцца да Божага Нараджэння ў Нігерыі ці Чадзе, наша рэдакцыя падрыхтавала свой вігілійны стол.
Адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутаўскіх могілках ва Ушачах адбудзецца 26 снежня.
Нібы святочным белым абрусам ахутана зямля, месячык блішчыць, як толькі што вымыты ў лазні, загадкава ярка мільгацяць у небе зорачкі, велічны і спакойны ў чаканні цуду лес стаіць, і здаецца, што зараз махнатая галава аленя са свечачкамі на развілках расхіне хвою...
Адным з элементаў свята Божага Нараджэння з’яўляецца звычай дзялення аплаткай. Дзелячыся кавалкамі тонкага прэснага хлеба, родныя і блізкія, сябры і знаёмыя віншуюць адзін аднаго са святамі. Аднак традыцыя гэтая даволі даўняя і бярэ свой пачатак яшчэ ў раннім хрысціянстве.
Крысціну Лапату з парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі падзяліцца думкамі ў перадсвяточны час натхнілі Рараты і падгледжаныя сцэнкі з жыцця парафіі, калі, назіраючы за самымі маленькімі, пачынаеш думаць пра ўвесь Касцёл і яго пакаленні…
Беларуская традыцыя ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння ЮНЕСКА.
У гэта цяжка паверыць, бо кожны, хто хоць раз сустракаўся з гэтым незвычайным дамініканцам, ведаў яго як вельмі актыўнага і шчырага чалавека.