12 студзеня адбылося ўручэнне прэміі Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп». Сярод лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» быў і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы а. Чэслаў Курэчка МІС.
З 8 па 10 студзеня ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку прайшлі рэкалекцыі для апосталак Змёртвыхпаўстання.
8-10 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбылася сустрэча міністрантаў, якія служаць у салезіянскіх парафіях ва ўсёй Беларусі: у Мінску, Дзятлаве, Бараўлянах, Смаргоні.
Святар з Віцебскай дыяцэзіі стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне». Айцец Чэслаў Курэчка МІС з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна ўганараваны ўзнагародай Прэзідэнта Беларусі «за важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды», а таксама «за ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця».
28 снежня – 1 студзеня ў Валенсіі (Іспанія) адбылася ХХХVIII Еўрапейская сустрэча моладзі «Пілігрымка даверу праз зямлю», арганізаваная экуменічнай супольнасцю з Тэзэ.
4 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў «Рэкалекцый на байдарках». Для іх гэта добрая нагода збірацца разам у час Божага Нараджэння, дзяліцца белым хлебам, дзелячыся адначасова сабою ўзаемна.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння.
Хрыстус і надзея — амаль непарыўныя паняцці, сінонімы. Хрысціянін, які згубіў надзею, пахіснуўся ў сваёй веры. Добрая Навіна, якую прынёс Езус, датычыцца любога чалавека, усяго сусвету, і вельмі важны яе складнік: Жыццё, пакуты і добрыя памкненні любога чалавека заўсёды маюць сэнс. Праўда, любоў і справядлівасць абавязкова перамогуць.
Духоўны жаўнер нашай краіны, які ў гэты дзень – 3 студзеня – адзначае 70-гадовы юбілей, моцнай веры і нязгаснай надзеі на шляху да вяртання нашай краіне Эдэма!
Новы год — магчымасць штосьці змяніць у сваім жыцці і пачаць пражываць яго па-новаму. У першы дзень новага, 2016 года мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў чатырох дыяцэзій Беларусі, з якімі думкамі яны сустракаюць новы каляндарны год і якім бачаць яго для сябе. А якія спадзяванні ад яго ў Вас?
Пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Росіцы а. Чэславу Курэчку МІС прысуджана прэмія Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне».
Хутка надыйдзе новы год, у якім рэдакцыя Catholic.by жадае чытачам жыцця ў Божай ласцы і праз гэта поспехаў у сямейным, прафесійным і грамадскім жыцці. Разам з тым прапануем згадаць найбольш яркія падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла ў Беларусі за мінулы год.
«Той, хто атрымлівае пасвячэнне, падае на твар, усім целам, ілбом датыкае падлогі святыні, і ў такой паставе выяўляецца вызнанне якойсьці цалкавітай гатоўнасці да службы, што будзе яму даверана».
Камусьці 2015 год стаў мяжой ці апошнім уздыхам у зямным жыцці, за якое быў пройдзены свой непаўторны кавалак шляху з дасягненнямі і памылкамі, з вераю і пошукамі веры, з сумневамі і ўпэўненасцю. Імёны, якія сталі часткаю гісторыі нашага Касцёла...