Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі 15 ліпеня 2011 года і запомніўся нашай краіне многімі сваімі ўчынкамі, самыя яркія з якіх мы згадаем у гэтым артыкуле.
Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскім Нунцыем ва Украіне.
9 лістапада ў Бараўлянах прайшоў чарговы квартальны дзень духоўнага аднаўлення для салезіян. У сустрэчы ўдзельнічалі 16 салезіян з усёй Беларусі. Час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Значэнне слова «Тэзэ» многім вядомае. Агульнаеўрапейская моладзевая сустрэча стала ўжо традыцыяй. Сёлета яна адбудзецца ў іспанскай Валенсіі.
Вернасць Божаму слову ў жыцці Найсвяцейшай Панны Марыі стала тэмай чарговай сустрэчы Таварыства Святой Сям’і з Назарэту, якая адбылася ў Навагрудку з 6 па 8 лістапада. Духоўным апекуном дзён засяроджання быў кс. Віталій Сідорка, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Плануецца, што ў красавіку 2016 года загучыць «Радыё Марыя — Беларусь».
На некаторых купюрах новых грашовых знакаў Беларусі, якія паступяць у абарот пасля дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 года, змешчаны хрысціянскія сімвалы.
Беларускія архівісты выдалі ў свет збор дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, якія асвятляюць рэаліі жыцця святароў і вернікаў розных канфесій у першы, самы крывавы, перыяд бальшавіцкага панавання ў Беларусі.
У выдавецтве «Pro Christo» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння кс. Яна Твардоўскага выйшла яго кніга «Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху» ў перакладзе на беларускую мову. У аснову кнігі леглі прамовы кс. Яна, агучаныя ім падчас набажэнстваў Крыжовага шляху на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў яго душпастырскай працы.
90 гадоў Пінскай дыяцэзіі і новы касцёл у Пінску, беларуская падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве, сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі і іншыя падзеі з жыцця Касцёла за апошні тыдзень.
31 кастрычніка моладзь з Гродна, Мінска, Полацка і Магілёва правяла малітву Ружанца праз Skype. Гэта ўжо пяты па ліку Ружанец, які праводзіцца моладдзю з выкарыстаннем сучасных сродкаў сувязі.
Дзень, калі чалавечае сэрца суцішваецца ў затоеным маўчанні ўспаміну ўсіх памерлых, у Каталіцкім Касцёле прызначаны на 2 лістапада.
«А айцец Антоній сказаў, што імкнуцца да нябёсаў абавязкова. Гэты дзень 1 лістапада, калі ў Касцёле ўзгадваюць усіх, хто дакрануўся нябёсаў, —якраз для таго, каб нам, хто яшчэ кранаецца зямлі, нагадаць пра нашае самае важнае прызначэнне — імкнуцца да дасканаласці і стаць святымі…», — прагаворваў шэптам Вацак.
28 кастрычніка Віктар Прыходзька з Гомеля прыняў дыяканскае пасвячэнне ў касцёле св. Мікалая ў Кіеве. Пасвячэнне ўдзяліў ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Мальчук OFM. Разам з Віктарам Прыходзькам пасвячэнне прыняў Войцех Вітэк з Польшчы, абодва з’яўляюцца навучэнцамі семінарыі «Redemptoris Mater».