Выказваем спачуванні дэкану дэканата Гродна-захад, пробашчу парафіі Св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў Каробчыцах кс. Яну Рушніцкаму, які перажывае адыход сваёй маці Дануты Рушніцкай.
Папулярная краязнаўчая перадача «Падарожжа дылетанта» прысвяціла свой чарговы выпуск вёсцы Баруны Ашмянскага раёна, ладная частка якога распавядае пра каталіцкую святыню з амаль 400-гадовай гісторыяй.
Дзень засяроджання — асаблівы час фарміравання блізкіх адносін з Хрыстом і патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляючы паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве.
15 лютага навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі, якія выхоўваюцца ў доме-інтэрнаце ў вёсцы Галавічполле.
11 лютага ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся першы канцэрт арганнай музыкі на адноўленым 200-гадовым аргане. Жадаючых наведаць канцэрт было настолькі шмат, што музыкантам прыйшлося выступіць двойчы.
Ужо 50 гадоў у бальніцах Гродна духоўную дапамогу хворым нясе сястрa Стэла Ядкоўскaя CSFN, назарэтанка. Сястру Стэлу, якая нясе надзею тым, хто яе не мае, называюць апосталам шпітaляў Гродна.
XXVI Міжнародны турнір па футболе ў Варшаве быў арганізаваны польскім Каталіцкім спартыўным таварыствам. Сёлета ў турніры бралі ўдзел каманды з Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны ва ўзроставых групах з 2000 па 2007 год нараджэння.
Семінарыйная бібліятэка з’яўляецца інтэгральнай часткай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Яна пачала ўтварацца ў год адкрыцця навучальнай установы (1990 г.), і на сёння яе кнігазбор налічвае больш за 35 тысяч асобнікаў.
1 лютага ў Гродне адбылася сустрэча законных сясцёр і айцоў, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча была прымеркавана да Дня кансэкраванага жыцця, які адзначаецца 2 лютага.
20 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэты візіт стаў адным з тых, якія семінарысты запланавалі ў межах святкавання Божага Нараджэння.
21 студзеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас святой Імшы памаліліся ў інтэнцыі ксяндза Тадэвуша Вышынскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці.
22 студзеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Пятра і Паўда ў г. Іўе (Гродзенская дыяцэзія), дзе цэлебраваў св. Імшу і прыняў удзел у XIV фестывалі калядак Gloria in excelsis Deo.
Ужо на працягу многіх гадоў Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне наведвае дзяцей з радунскага дома-інтэрната. Семінарыйная супольнасць апякуецца яго выхаванцамі, прыязджаючы да іх з радасцю і пашанай як да блізкіх і дарагіх сэрцу людзей. Сёлета семінарысты наведалі выхаванцаў у Радуні 14 студзеня.
За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
У іўеўскай парафіі Апосталаў Пятра і Паўла напярэдадні святаў Божага Нараджэння сабралі сродкі на святочныя падарункі для адзінокіх пажылых людзей і патрабуючых дзяцей.