У Смаргоні сабраты салезіяне, сёстры салезіянкі, юнакі з прэнавіцыята, а таксама іх бацькі і родныя сабраліся разам на дзяленне аплаткай. Падобныя сустрэчы ладзяцца не першы год, што спрыяе еднасці не толькі паміж прадстаўнікамі салезіянскай кангрэгацыі, але і паміж іх бацькамі.
«Дзеці — нованароджанаму Хрысту» — пад такім дэвізам у Іўі прайшоў конкурс Батлеек, які стаў традыцыйным у мясцовай парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла. Выстаўка калядных стаенак на працягу некалькіх дзён упрыгожвала іўеўскую святыню.
20 снежня ў сценах Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася незвычайная аплаткавая сустрэча — у адпаведнасці з брытанскімі традыцыямі святкавання Божага Нараджэння.
З 9 па 11 снежня ў парафіі Святога Станіслава Мучаніка ў Ляцку (Шчучынскі дэканат) адбыліся адвэнтавыя рэкалекцыі, якія праводзіў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
17 снежня ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для міністрантаў, харыстаў і іх бацькоў. У сустрэчы прынялі ўдзел звыш 120 чалавек.
Падчас Трэцяга тыдня Адвэнту ў парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
14 cнежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Здзіславам Вэдэрам SDB наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы — прытулак для састарэлых і хворых, якіх даглядаюць сёстры Маці міласэрнасці.
4 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 430-годдзя смерці Стэфана Баторыя, аднаго з найбольш знакамітых каралёў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Стэфан Баторый адышоў у вечнасць 12 снежня 1586 года ў Гродне.
Адвэнт праз чытанне Евангелля: сумесны праект душпастырства «Мужчыны св. Юзафа» і душпастырства чыгуначнікаў распачалі сумесны відэапраект па чытанні Бібліі.
З снежня ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло малітоўнае чуванне ў духу супольнасці Тэзэ, якое падрыхтавала і правяла моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).
3 снежня парафія Св. Мікалая, біскупа, у мястэчку Мір адчыніла свае дзверы для святкавання аднаго з самых светлых і добрых дзён — урачыстасці ў гонар Святога Мікалая, свайго нябеснага апекуна.
2 снежня пасля цяжкай хваробы ў шпіталі г. Элк (Польшча) адышоў адышоў у вечнасць ксёндз канонік Людвік Станішэўскі, шматгадовы пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Гнезне. Пахавальная св. Імша адбудзецца 5 снежня ў 13.00 (польскага часу) у парафіі св. Рафала Каліноўскага ў Элку (вул. Яна Паўла ІІ, 6).
277 выданняў пабачыла свет у выдавецтве Гродзенскай дыяцэзіі з моманту яе заснавання ў 1994 годзе. Пра гэта беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё распавёў яе дырэктар кс. Тадэвуш Крыштопік.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы (дэканат Гродна–захад) запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Альбом атрымаў назву Misericors Salvator («Міласэрны Збаўца»).
28 лістапада — асаблівы дзень у календары Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Яго адметнасць у тым, што кожны год у гэты дзень семінарыйныя супольнасць дзякуе Богу за дар паклікання духоўнага айца семінарыі кс. Здзіслава Вэдэра SDB і прэфекта кс. Андрэя Лішко.