Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Дзень засяроджанасці для манахінь Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Лідзе
15.11.2016 09:03

14 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і Св. Юзафа Каласанса ў Лідзе прайшоў дзень засяроджанасці законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Дні піярскай моладзі прайшлі ў Шчучыне
14.11.2016 16:20

У пачатку лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася штогадовая восеньская душпастырская акцыя — Дні піярскай моладзі.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў урачыстасць закрыцця Святых Дзвярэй у лідскім фарным касцёле
14.11.2016 11:03

13 лістапада дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі закрыў сімвалічныя Брамы Міласэрнасці ў лідскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (фара). Святыя Дзверы былі адчынены на працягу ўсяго Юбілейнага Года Міласэрнасці, і вернікі, праходзячы праз іх, мелі магчымасць атрымаць спецыяльныя адпусты.

 
«Мы павінны быць сведкамі міласэрнага Хрыста»: закрыццё Святых Дзвярэй прайшло ў гродзенскай катэдры
13.11.2016 17:00

13 лістапада ў гродзенскім касцёле імя св. Францішка Ксаверыя была цэлебравана ўрачыстая св. Імша з нагоды заканчэння Года Міласэрнасці. Разам з тым прайшло закрыццё Святых Дзвярэй у святыні.

 
Дыякан Дзяніс Бразінскі стаў новапрэзбітэрам (абноўлена)
13.11.2016 15:42

12 лістапада вернікі парафіі Св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні сталі сведкамі гістарычнай падзеі ў жыцці мясцовага Касцёла. Дыякан Дзяніс Бразінскі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі з пастырскай візітацыяй наведаў Юрацішкі
12.11.2016 21:46

11 лістапада дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Перамянення Пана ў Юрацішках.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Валерыя Быкоўскага
11.11.2016 12:14

11 лістапада на 65 годзе жыцця адышоў у вечнасць Генрых Быкоўскі, бацька кс. Валерыя Быкоўскага, выкладчыка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

 
Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполлі
11.11.2016 10:46

9 лістапада навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне чарговы раз сталі сведкамі бескарыслівага служэння людзей, якія вырашылі раздзяліць сваё жыццё з дзецьмі-інвалідамі.

 
Адышоў у вечнасць бацька кс. Віктара Субеля
11.11.2016 08:53

10 лістапада пасля цяжкай хваробы памёр Станіслаў Субель, бацька кс. Віктара Субеля, які нясе служэнне ў Трабах, што на Гродзеншчыне. Пахаванне спачылага адбудзецца ў суботу, 12 лістапада, у 10.00 у касцёле свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы.

 
Навучэнцам 15 навучальных устаноў Навагрудка і Навагрудскага раёна прадставілі важнасць жыцця ў чыстасці
10.11.2016 07:45

У Навагрудскім раёне 8–9 лістапада ў 15-ці навучальных установах адбылася прэзентацыя выстаўкі «Два шляхі: што выбіраеш ты?» і лекцыі на тэму важнасці захавання чыстасці да заключэння сакрамэнту сужэнства.

 
Моладзь з душпастырства «OPEN» запрашае далучыцца да акцыі «Пячэнька за пячэнька»
09.11.2016 09:50

Штогадовая дабрачынная акцыя моладзі з душпастарства «OPEN» у Гродне пад назвай «Пячэнька за пячэнька» сёлета пройдзе 27 лістапада ў гродзенскай катэдры.

 
Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку да санктуарыя Маці Божай у Вострай Браме
08.11.2016 13:33

7 лістапада група жыхароў з Ліды пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Беганскага, душпастыра хворых і медыкаў у Лідзе, здзейсніла пілігрымку да Вострай Брамы ў Літве. Пілігрымка, у якой прынялі ўдзел больш за сто чалавек, была прысвечана заканчэнню Года Міласэрнасці.

 
У Адамавічах прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат, арганізаваныя сёстрамі кармэлітанкамі
08.11.2016 12:16

З 3 па 5 лістапада пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, арганізаваныя сёстрамі кармэлітанкамі, якія нясуць служэнне пры парафіі.

 
Падрыхтоўцы да сямейнага жыцця была прысвечана сустрэча дзяўчат у Навагрудку
08.11.2016 12:09

Падрыхтоўка да стварэння сям’і, зразумела, пачынаецца не за некалькі месяцаў да вяселля. І, вядома, гэта не толькі матэрыяльны бок. «Жыццё пасля жыцця або як падрыхтавацца да вясельнай вечарыны» — тэма сустрэч, якія праходзілі ў Навагрудку 2-5 лістапада.

 
Другі дзень семінара ў Навагрудку: нас аб'ядноўвае імкненне несці чысціню
06.11.2016 17:47

«Мы ўсе тут імкнемся да таго, каб несці чысціню, і гэта нас аб'ядноўвае», — адзначыла слухачка пралайфаўскага семінару ў Навагрудку 6 лістапада падчас ранішняй рэфліксіі, на распачацце другога дня семінара.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 9 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.