Студэнты са Шчучына наведалі санктуарый Маці Божай у Лагішыне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
03.09.2012 11:17 |
29 жніўня 2012 г. піярская студэнцкая моладзь са Шчучына адправілася ў невялікае, але насычанае падарожжа. Па дарозе ў санктуарый Маці Божай у Лагішыне, які быў галоўным пунктам паездкі, студэнты наведалі розныя славутыя мясціны Беларусі: касцёлы, палацавы комплекс у Ружанах, палац Пуслоўскіх і дом у Косаве, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Жыхары вёскі Лагішын сустрэлі моладзь вельмі цёпла. У касцёле перад абразом Маці Божай Каралевы Палесся падчас святой Імшы кожны са студэнтаў меў магчымасць прасіць для сябе новых сіл і благаслаўлення на вучобу. Таксама мясцовыя жыхары паказалі падарожнікам адзін з важных аб’ектаў гэтай вёскі — Лагішынскі Дом міласэрнасці, дзе моладзь радасна прывіталі пажылыя людзі і ўсе супрацоўнікі на чале з дырэктарам. |
Фотарэпартаж |