Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Свята Панны Марыі Каралевы ў Лагішыне мела асаблівы характар
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.08.2012 11:16

Сёлета свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы ў санктуарыі ў Лагішыне, якое адзначаецца 22 жніўня, мела вельмі ўрачысты і асаблівы характар. Пілігрымы адзначалі свой малы юбілей, бо з Баранавіч прыбылі ў санктуарый у 15-ы раз, а з Бярозы ў 10-ы. З усіх куткоў Беларусі і з замежжа ў пілігрымках да Каралевы Палесся прыйшлі больш за 500 чалавек.

Урачыстасць была таксама асаблівай нагодай для новапрызначанага ардынарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі, каб сустрэцца з моладдзю. Біскуп узначаліў урачыстую Імшу вечарам 21 жніўня і раніцай 22 жніўня. У гаміліі іерарх прадставіў Марыю як Валадарку нашых сэрцаў, прыклад веры і добрую маці, якая заўсёды дапаможа. Звяртаючыся да пілігрымаў, біскуп нагадаў, што маладое пакаленне з’яўляецца будучыняй Касцёла ў Беларусі і мае абавязак паглыбляць, бараніць і перадаваць веру наступным пакаленням.

Напрыканцы біскуп Антоні Дзям’янка падзякаваў усім прысутным, асабліва арганізатарам пілігрымак — ксяндзам палатынам і хрыстусоўцам.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме