Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў епіскапатаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы
09.09.2016 14:02

9 верасня ў Браціславе завяршылася двухдзённая міжнародная сустрэча біскупаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія ўзначальваюць Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у сваіх краінах.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на новы катэхетычны 2016/2017 год
08.09.2016 10:19

«Самае вялікае багацце, якое можам даць маладому пакаленню, — гэта вера, і благаслаўлёны той народ, які жыве ў святле Евангелля», — піша Мітрапаліт.

 
Пастырскі ліст біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на пачатак катэхетычнага года 2016/2017
30.08.2016 17:22

«Распачаўся чарговы навучальны год, а разам з ім і катэхетычны. Інакш кажучы, распачаўся новы год працы. Заняткі ў школе і катэхеза ў парафіі — гэта вялікі высілак з боку ўсіх тых, хто вучыцца, і тых, хто навучае», — піша біскуп.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў касцёл у Мышынцы (Польшча)
28.08.2016 19:04

28 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мышынцы (Польшча), дзе адзначалася свята збору мёду.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на адкрыццё канферэнцыі, прысвечанай Эдварду Вайніловічу: «У ім дамінаваў погляд, поўны любові да людзей іншых веравызнанняў»
26.08.2016 15:07

26 жніўня ў Нясвіжы прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная Слузе Божаму Эдварду Вайніловічу, адным з арганізатараў якой выступіў пробашч мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях адпусту Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кальварыі-Зэбжыдоўскай (+фота)
21.08.2016 22:33

21 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святой Імшы на завяршэнне адпустовых урачыстасцяў Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў санктуарыі ў Кальварыі-Зэбжыдоўскай па запрашэнні Мітрапаліта Кракаўскага кардынала Станіслава Дзівіша і кусташа гэтага санктуарыя а. Яцэка Хесса.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў вігілію адпусту Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кальварыі-Зэбжыдоўскай
21.08.2016 01:14

20 жніўня пасля прыбыцця ў санктуарый у Кальварыі-Зэбжыдоўскай пад Кракавам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў запрошаны ўзначаліць святую Імшу ў вігілію адпусту Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Адбылася сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама
18.08.2016 19:05

18 жніўня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў санктуарыі ў Святой Ліпцы (+фотарэпартаж)
15.08.2016 18:16

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў санктуарыі Маці Божай у Святой Ліпцы (Польшча).

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў касцёле св. Адальберта ў Калінінградзе
14.08.2016 21:34

14 жніўня па дарозе ў Святую Ліпку (Польшча) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле св. Адальберта ў Калінінградзе.

 
Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды падрыхтоўкі да ўрачыстасці Маці Божай Каралевы Палесся
10.08.2016 21:50

«У Юбілейны Год Міласэрнасці, у 25-ю гадавіну адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, мы жадаем асаблівым чынам падзякаваць Пану Богу за ўсе Яго ласкі перад тронам Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, галоўнай Апякункі Пінскай дыяцэзіі», — піша біскуп.

 
Прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі прынялі ўдзел у пахаванні арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага
02.08.2016 12:01

1 жніўня адбылося пахаванне арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага, які быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі ў 1996-2001 гг. Пахаванне прайшло ў в. Велька Мання ў Славакіі — роднай мясцовасці спачылага. Іерарх адышоў у вечнасць 27 ліпеня ў Нітры (Славакія) ва ўзросце 90 гадоў.

 
Адышоў у вечнасць былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі
28.07.2016 18:08

27 ліпеня ў Нітры (Славакія) ва ўзросце 90 гадоў адышоў у вечнасць былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на месяц цвярозасці — жнівень 2016
26.07.2016 11:35

«Я скіроўваю да ўсіх дыяцэзіян заклік паўстрымацца ад алкаголю на працягу жніўня, а таксама зменшыць яго спажыванне і прапаганду. Асабліва гэта датычыць святкаванняў у коле сям’і з нагоды юбілеяў ці іншых важных датаў», — піша біскуп Пінскі.

 
Дзяржаўныя ўлады адмянілі пастанову аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы
14.07.2016 12:50

Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 7 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.