Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Amoris Laetitia» (Радасць любові) была прэзентавана ў Ватыкане 8 красавіка. Дакумент, прысвечаны любові ў сям’і, з’яўляецца плёнам працы Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога праходзілі ў 2014 і 2015 гг.
«У гэты велікодны перыяд, калі праслаўляем уваскрослага Хрыста, мы дзякуем Богу за 25 гадоў адраджэння і станаўлення Каталіцкага Касцёла ў Беларусі», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
«Няхай гэты супакой заквітнее глыбокай верай, непахіснай надзеяй і трывалай любоўю ў жыцці кожнага з вас і дапаможа стацца па-сапраўднаму міласэрнымі, як наш Нябесны Айцец! Божага святла і радасці ў дзень Вялікай Хрыстовай Пасхі!» — піша біскуп Віцебскі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у памятных мерапрыемствах на месцы былога лагера смерці «Трасцянец», арганізаваных 18 сакавіка Міністэрствам культуры Беларусі і Мінгарвыканкамам.
«Няхай Уваскрослы Хрыстус адорвае моцным здароўем, радасцю і сілай, каб прымаць кожны дзень новыя заданні і выклікі. Няхай умацоўвае веру, надзею і любоў, якіх так моцна патрабуе сучасны свет», — піша біскуп вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.
«Хвалебная перамога Хрыста над смерцю — гэта аснова нашай хрысціянскай надзеі. Гэтую надзею не здольны перамагчы ніякі смутак, неспакой, цярпенні нашага зямнога жыцця», — піша біскуп Гродзенскі.
«Уваскрасенне — гэта перамога прабачэння і любові над злом і нянавісцю. Хрыстус прыносіць нам плёны сваёй крыжовай смерці і ўваскрасення — супакой сэрца, прымірэнне з Богам і паўнату жыцця», — адзначае біскуп Пінскі.
21-23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Сёлета іх праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Сусветныя дні моладзі (СДМ), якія пройдуць у Кракаве з 25 па 31 ліпеня, стануць 31-мі па ліку. На прэс-канферэнцыі ў Мітрапалітальнай курыі ў Мінску 22 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў СДМ прыме ўдзел каля трох тысяч беларусаў.
Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыпастыр звярнуў увагу на тое, што адносіны ў гэтым накірунку павінны развівацца, у іх не павінен убівацца клін.
«У Хрысце смерць перамяняецца ў жыццё. Таму разам з анёламі мы павінны казаць: “Езуса няма ў магіле. Ён уваскрос і ёсць сярод нас!”» — піша арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
11-13 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў велiкапосныя рэкалекцыi ў касцёле Святога Духа ў Вільнюсе. У гэтай парафіі сённяшні іерарх у канцы 1980-х гадоў служыў вікарыем.
«Касцёл выступае ў абарону кожнага чалавечага жыцця, як галоўнага прынцыпу гуманізму, які ў хрысціянстве дасягае сваёй найглыбейшай матывацыі», – адзначыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім прывітальным слове на канферэнцыі.
9 сакавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 24» выйшла перадача, у якой прынялі ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
6 сакавіка ў межах вiзiту ва Украiну Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў галоўную святую Iмшу ў касцёле св. Аляксандра ў Кiеве.