Раніцай 5 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў Кiеўска-Жытомiрскай духоўнай семiнарыi.
4 сакавiка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прынялi ўдзел ва ўрачыстасцях сярэбранага юбiлею біскупскай сакры біскупа Кiеўска-Жытомiрскай дыяцэзii (Украiна) на пенсіі Яна Пурвiнскага.
2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі памаліўся за ўсіх, хто стаіць на варце супакою і бяспекі краіны і народа. 23 лютага, калі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны, іерарх узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Беларускі іерарх быў запрошаны на патранальнае свята школ у польскім горадзе Торунь разам з Рэгіянальным настаяцелям Таварыства св. Яна Боско ў Беларусі кс. Віктарам Гайдукевічам SDB.
«Доўгачаканая сустрэча адбылася. Яна ўвойдзе ў гісторыю як першая сустрэча Рымскага Папы і Маскоўскага Патрыярха з поўным усведамленнем той адказнасці, якая ляжыць на іх, за будучыню сваіх Цэркваў, хрысціянства і чалавечай цывілізацыі», — піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
12 лютага разам ca святарамі і шматлікімі вернікамі ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі згодна з заклікам Папы Францішка маліўся ў інтэнцыі сустрэчы Пантыфіка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, запланаванай 12 лютага ў Гаване на Кубе.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю інтэрнэт-сайту «Каталіцкі веснік» распавёў пра змены, якія плануецца ўвесці ў падрыхтоўцы навучэнцаў беларускіх семінарый.
«Глыбока перакананы, што ў Вялікі пост кожны з нас будзе мець нямала нагодаў, каб аказаць міласэрнасць бліжнім. Безумоўна, вакол нас ёсць людзі, якія чакаюць таго, каб іх лёсам зацікавіліся, тыя, якія маюць патрэбу ў нашым спачуванні і любові, дапамозе духоўнай або матэрыяльнай», — адзначае біскуп Гродзенскі.
«На гэты раз Вялікі пост мае асаблiвае значэнне, бо мы яго перажываем у Юбiлейны Год Божай Мiласэрнасцi. Гэта час ласкi, падчас якога мы паклiканы асаблiвым чынам спазнаць бязмежнасць Божай мiласэрнасцi на нашым шляху вяртання да Бога», — піша Мітрапаліт.
«Столькі часу свет чакаў сустрэчы Рымскага Папы і Маскоўскага Патрыярха. І вось Бог адорвае нас дарам ласкі іх сустрэчы, якая адбудзецца 12 лютага гг. у будынку Міжнароднага аэрапорта ў Гаване», — піша Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны”. У Вялікі пост няхай гэтыя словы стануцца заахвочваннем не толькі для нашых думак, але і для дзеянняў. Асаблівай нагодай да здзяйснення міласэрнасці няхай будуць канкрэтныя ўчынкі міласэрнасці адносна цела і душы бліжняга», – піша біскуп.
«Звяртаюся з радасцю да ўсіх вас, каб нагадаць пра юбілей 25-годдзя існавання нашай Гродзенскай дыяцэзіі, які прыпадае ў гэтым годзе Панскім», – піша біскуп Гродзенскі.
31 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў парафii Божай Мацi i св. Эдварда ў г. Дрыфiлд (дыяцэзiя Мiдлсбург, Вялікабрытанія).