З 12 па 15 сакавіка Беларусь наведае кардынал П'етро Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі прыняў удзел у біскупскім пасвячэнні кс. Пятра Турынскага, якое адбылося 28 лютага ў катэдральным касцёле ў Радаме (Польшча). Ксёндз Пётр Турынскі, да гэтага часу віцэ-рэктар духоўнай семінарыі ў Радаме, стаў дапаможным біскупам Радамскай дыяцэзіі. Галоўным кансэкратарам быў Апостальскі Нунцый у Польшчы арцыбіскуп Чэлесціно Мільёрэ.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў героем выпуска перадачы «Звычайны дзень» на спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24». Сюжэт з іерархам пакажуць 26 лютага ў 19.20.
24 лютага біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў удзел у сустрэчы групы дарадчыкаў сямейнага жыцця ў крызіснай сітуацыі і Рады па справах сям’і пры ККББ. Сустрэча прайшла ў Ляскоўцы.
21 лютага Росіцу, дзе шматлікія вернікі разам з кансэкраванымі асобамі Віцебскай дыяцэзіі ў чарговы раз сабраліся на ўспамін пакутніцкай смерці марыянскіх мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Іерарх далучыўся да святкавання як просты пілігрым.
19 лютага ў будынку Дэпартамента па дабрачыннай дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з начальнікам дэпартамента Валерыем Скакуном. На сустрэчы прысутнічалі таксама кіраўнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці Святлана Лабун і дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.
17 лютага была зарэгістравана Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ. У каментарыі для Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра наступны этап праекта Акадэміі, а таксама звярнуў увагу на патэнцыял гэтай навучальнай установы.
17 лютага адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, са старшынёй Мінскага гарвыканкама Андрэем Віктаравічам Шорцам.
«У Касцёле і праз Касцёл трэба ўсведамляць прысутнасць Бога, які ёсць любоў. Час Вялікага посту ў гэтым сэнсе з’яўляецца асаблівым часам», – піша біскуп Антоні Дзям’янка.
«Вялікі пост якраз і з’яўляецца тым часам, калі Хрыстус дае нам новы шанс абнавіць наша жыццё, каб там, дзе панаваў грэх, шчодра разлілася Божая ласка», – адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
«Усім вам, дарагія браты і сёстры, жадаю глыбокай, багатай на духоўны плён падрыхтоўкі да велікодных святаў. Няхай Вялікі пост будзе часам унутранай змены, духоўнага развіцця і ўзрастання ў любові да Бога і бліжняга», – піша біскуп Гродзенскі.
«Звяртаюся да вас, вернікі і людзі добрай волі: не заставайцеся абыякавымі да ўкраінскай трагедыі і лёсу нашых украінскіх братоў і сясцёр, маліцеся аб поспеху мінскай сустрэчы, каб доўгачаканы мір нарэшце запанаваў у нашых паўднёвых суседзяў, каб там як мага хутчэй завяршыліся жахі збройных дзеянняў і людзі маглі спакойна жыць», — адзначае Мітрапаліт.
1 лютага, у IV Звычайную нядзелю, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
30 студзеня ў Міністэрстве замежных спраў па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
25 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі. Адметна, што ўдзяленне сакрамэнту адбывалася ў гадавіну біскупскага пасвячэння іерарха.