«Упэўнена крочце за Бэтлеемскай зоркай, каб яна дапамагла адшукаць Збаўцу і з новай моцай аддацца Яму, даверыць усе радасці і трывогі, надзеі і чаканні. Хай Божае Дзіця выпраменьвае святло, якое ўкажа сапраўдны шлях да праўды, любові і супакою», — піша біскуп.
«Мы павінны сёння абудзіцца як хрысціяне, падобна тым пастушкам, што на заклік анёлаў пайшлі шукаць Нованароджанага Збаўцу ў Бэтлееме, каб наша вера магла ўратаваць гэты свет ад бяды», — адзначае біскуп Віцебскі.
«У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моцна прагне ашчаслівіць нас сваёй міласэрнай любоўю», – адзначае біскуп.
Часовым павераным у справах Апостальскай Нунцыятуры да прыезду новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі прызначаны сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансеньёр Марынка Антолавіч.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 9 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі, выказаўся адносна завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
7 снежня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём з нагоды завяршэння арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці сваёй місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Прыём быў арганізаваны Апостальскай Нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь.
«Толькі тады, калі наша вера ў Божую Міласэрнасць будзе глыбокай, яна будзе здольнай уратаваць сучасны свет і падараваць яму надзею», – адзначае ў пасланні біскуп Віцебскі.
7 снежня Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння яго місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
З 4 па 6 снежня ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі, якія па традыцыі адбываюцца ў парафіі напярэдадні адпустовай урачыстасці. Сёлетнія духоўныя практыкаванні для маскоўскіх католікаў праводзіў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у інтэрв’ю каталіцкай газеце Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», разважаючы на тэму пакліканняў да святарскага жыцця і працы семінарый, прыгадаў гісторыю свайго паклікання.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня падчас сустрэчы з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння каталіцкім іерархам дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
«Мэтай гэтага выключнага часу з'яўляецца спатканне чалавека з міласэрным Езусам i спазнанне Яго бязмежнай мiласэрнасцi», — адзначае Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
1 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «70-годдзе ААН. Ініцыятывы Казахстана і Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне міру і бяспекі». Канферэнцыя адкрылася ў зале пасяджэнняў Выканаўчага камітэту СНД у Мінску.
Другую гадавіну біскупскай намінацыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў у парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Гродзенская дыяцэзія). 29 лістапада, на парозе Адвэнту, іерарх наведаў гэтую парафіяльную супольнасць, каб разам з вернікамі маліцца і дзякаваць Богу за дар паклікання.