30 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы Лiгi каталiцкiх жанчын дыяцэзii Мiдлсбург у г. Ёрк (Вялікабрытанія).
28 cтудзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў каталiцкi ўнiверсітэт Святой Тройцы ў Лiдсе — адзiн з трох каталiцкiх унiверсітэтаў Англii пасля Лондана і Бірмінгема.
25 студзеня, у свята навяртання святога апостала Паўла, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пасвячэнні двух новых дапаможных бiскупаў архiдыяцэзii Вэстмiнстэр у Лондане Пола МакАленана i Джона Уiлсана, адпаведна з дыяцэзiй Вэстмiнстэр i Лiдс.
«Малітва, якой мы карыстаемся падчас экуменічнага набажэнства, была падрыхтавана хрысціянамі Латвіі, гэта яны распрацавалі план малітваў на кожны дзень Тыдня аб еднасці хрысціян», — адзначыў каталіцкі іерарх.
Біскуп-вікарый для магілёўскага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы магілёўскіх валанцёраў дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы».
17 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кс. Клеменс Вэрт з Віцебска прынялі ўдзел ва ўрачыстасці інгрэсу новага біскупа Лінца Манфрэда Шроера, якая адбылася ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў г. Лiнц у Аўстрыi.
14 студзеня ў Інстытуце тэалогіі БДУ прайшоў калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мятода і Кірыла». У ім прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
9 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў дом сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля (шарытак). Харызмай гэтай манаскай супольнасці з’яўляецца апека над цяжка хворымі і паміраючымі, што набывае асаблівае значэнне ў Юбілейны Год Міласэрнасці.
Горад над Нёманам асабліва блізкі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, бо тут ён прабываў са сваімі бацькамі, сталеў і фармаваўся ў напрамку да святарства, а напрыканцы 80-х гадоў быў пробашчам дзвюх гродзенскіх парафій.
Некалькі дзён таму Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў 70-годдзе. Арцыпастыр пажадаў перажыць свае юбілейныя ўрачыстасці таксама ў сваёй роднай парафіі ў Адэльску, дзе, па яго словах, «усё пачалося».
4 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са сваімі аднакурснікамі цэлебраваў святую Імшу падзякі з нагоды свайго 70-гадовага юбілею ў касцёле Вышэйшай духоўнай семiнарыi ў Каўнасе (Літва), якую скончыў амаль 35 гадоў таму.
На завяршэнне сустрэчы салезіяне падкідалі ўгору арцыбіскупа, як калісьці падкідалі ўгору святога Яна Боско яго духоўныя сыны, выказваючы такім чынам яму сваю пашану і прыносячы радасць.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з эмацыйным і цікавым інтэрв'ю на тэлеканале «Беларусь-1».
«Распачынаючы новы 2016 год, услухаемся ў словы Папы Францішка, зробім рахунак сумлення адносна таго, ці мы часам таксама не з’яўляемся абыякавымі да праблем канкрэтнага чалавека і сучаснага свету», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
«Беларусь, не бойся прызнаць у Хрысце Сына Божага, прымі Яго і даверся Яму! Ён сваёй любоўю залечыць твае раны, прывядзе да так патрэбнага ўсім нам цуду паяднання і ўчыніць цябе новай і шчаслівай!» — піша Мітрапаліт.