3 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы на тэму “Шляхі ўзаемаразумення паміж немцамі і беларусамі”. Сустрэча адбылася ў межах Мемарыяльнай паездкі ў Трасцянец “Памятаем дзеля агульнаеўрапейскай будучыні”, прысвечанай 70-годдзю Перамогі над фашызмам.
«У цэнтры кожнага хрысціянскага паклікання павінен стаяць вопыт веры, які заклікае адмовіцца ад сябе, ад камфорту і бескампраміснасці ўласнага “я”, каб засяродзіць сваё жыццё на Езусе Хрысце. Падобна Абрагаму, неабходна пакінуць сваю зямлю і пайсці туды, куды кліча Бог, ведаючы, што Ён пакажа дарогу да новай зямлі», – піша Мітрапаліт.
16-19 красавіка ў Лодзі (Польшча) прайшоў Еўрапейскі кангрэс душпастырства студэнтаў. Беларусь на ім прадставіў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
20 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Цэнтр фармацыі місіянераў у Варшаве, дзе сустрэўся з тымі, хто рыхтуецца да выезду ў місійныя краіны. Арцыпастыр пазнаёміўся са спецыфікай цэнтра, які рыхтуе да служэння на місіях святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў.
19 красавіка матацыклісты з усёй Польшчы і з-за мяжы ў рамках ХІІ Злёту матацыклістаў імя кс. Улана Здзіслава Пяшкоўскага маліліся на Яснай Гары аб бяспечнай яздзе і патрэбных ласках перад распачаццем сезону. Было асвечана больш за 30 тысяч матацыклаў.
7 красавіка адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці.
“Як прадстаўнік Папы на беларускай зямлі, я хацеў бы пажадаць усім, каб уваскрослы Хрыстус дапамог зламаць бар'еры, якія людзі ўпарта працягваюць узносіць, і каб усе змаглі адчуць сябе адной сям'ёй”, - адзначае Апостальскі Нунцый.
“Менавіта гэта з’яўляецца заклікам таямніцы Вялікай пятніцы – знайсці сэнс свайго крыжа і змясціць яго ў крыжы Хрыста. Гэта збаўчая перспектыва для нас і для церпячага свету”, - адзначае біскуп Пінскі.
31 сакавіка па запрашэнні Кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Моры Апостальскі Нунцый у Беларусi арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза з мэтай абмену інфармацыяй і ацэнкі візіту ў Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна, які адбыўся з 12 па 15 сакавіка бягучага года.
“Уваскрослы Хрыстус вярнуў нам жыццё, страчанае праз першародны грэх першых продкаў. Мы маем магчымасць цяпер пілігрымаваць з Хрыстом праз штодзённасць у вечнасць. Жадаю ўсім вам глыбокай веры, жывой надзеі і бясстрашнай любові”, - піша біскуп Антоні Дзям’янка.
«У святы Уваскрасення Пана жадаю вам, каб вера ў Хрыста, які ёсць з намі і жыве ў нас, стала крыніцай глыбокай унутранай радасці, моцы духа, мужнасці і стойкасці ў добрым. Нам нельга стамляцца сведчыць аб надзеі, якая ёсць у нас», — піша біскуп Гродзенскі.
“Святары павінны ўсвядоміць, што ад разумення і належнага выконвання паслугі сакрамэнту пакаяння і паяднання залежыць як іх духоўнае здароўе, так і поспех пастырскай місіі”, - адзначае Мітрапаліт.
«Для святароў тое, што адбылося ў Вялікі чацвер, з’яўляецца таямніцай самога Бога. Святкуючы яе ўспамін, мы таксама сёння ўдзельнічаем у вялікай таямніцы Божай любові», — адзначае біскуп Пінскі.
“Праўда ўваскрасення Хрыста з’яўляецца падмуркам хрысціянскай веры. Яна гарантыя нашага ўваскрашэння, дае надзею і падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях. Яна таксама нагадвае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці”, – адзначае Мітрапаліт.
З 12 па 15 сакавіка ў Беларусі будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін. Пра значэнне гэтага візіту расказаў Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.