«Жадаю сабе і вам на парозе Адвэнту і Года Міласэрнасці менавіта такога вопыту — Бога, поўнага Міласэрнасці. Заклікаю вас углядацца ў жэсты Святога Айца, слухаць яго простыя і поўныя любові словы, адшукваць Евангелле ў яго чынах і рашэннях», — адзначае біскуп.
«Адвэнт, які пачынаецца, не можа быць толькі чарговай фармальнасцю, але павінен стаць новым этапам нашага духоўнага ўдасканалення і падрыхтоўкі як да святаў Божага Нараджэння, так і да другога прыйсця Хрыста», – піша Мітрапаліт.
«У чарговы раз нам дадзена стаяць на парозе Адвэнту — вельмі важнага і прыгожага перыяду літургічнага года, які павінен нас падрыхтаваць духоўна да спаткання з Езусам Хрыстом у Таямніцы Яго Нараджэння», — гаворыцца ў пастырскім лісце біскупа.
17 лiстапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у Дні духоўных сустрэч для святароў, які адбыўся ў парафіі Гіжай Вiлкавiшскага дэканату Вiлкавiшскай дыяцэзii ў Лiтве.
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуванні Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Французскай Рэспублiкi ў Беларусi спадарыні Дамінік Газюі і ў яе асобе ўсяму народу Францыі ў сувязі з серыяй тэрарыстычных актаў, якія адбыліся ў Парыжы.
13-15 лiстапада ў Вiльнi (Літва) адбылася сустрэча каталіцкіх біскупаў Літвы, Латвіі, Польшчы і Беларусі, якiя падзялiлiся пастырскiм дoсведам у сваiх краiнах перад аблiччам выклiкаў сучаснасцi. Касцёл у Беларусі прадстаўляў на сустрэчы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Дарагая моладзь каталіцкіх парафій і моладзевых супольнасцяў Беларусі! Жадаем запрасіць вас прыняць удзел у ХХХІ Сусветным дні моладзі, які адбудзецца 20-31 ліпеня ў г. Кракаў (Польшча)», — піша біскуп.
2 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.
«Гадавіна паўстання дыяцэзіі з’яўляецца добрай нагодай для таго, каб праспяваць гімн “Цябе, Божа, праслаўляем” – гімн падзякі і праслаўлення Бога за вялікія рэчы, якія нам учыніў за гэты час», – адзначае біскуп.
На Сінодзе Біскупаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прадставiў Папу беларускае выданне энцыклікі «Laudato Si’», «Пасвячэнне бiскупа, прэзбітэраў i дыяканаў», а таксама лiст да Папы з нагоды другога пленарнага пасяджэння Вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх Інстытутаў і Таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
12-13 кастрычнiка працы Сiнода Бiскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, адбывалiся ў малых лiнгвiстычных групах. Сatholic.by звярнуўся да прадстаўнiка Беларусi на Сiнодзе Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай пракаментаваць працу малых груп i выступленнi рэлятараў.
6 кастрычніка на Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, пасля завяршэння выступленняў бiскупаў па праблематыцы першай часткi «Instrumentum laboris» аб выкліках, якія стаяць перад сям’ёй, пачалася праца ў лiнгвiстычных групах па праблематыцы той жа першай часткi дакумента. У Сінодзе ўдзельнічае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
2 кастрычніка ў мінскім храме-помніку ў гонар Усіх святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне адбылася ўрачыстая цырымонія «Малітва за Беларусь». Каталіцкі Касцёл у Беларусі на цырымоніі прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які звярнуўся падчас яе з прамовай.
28 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар св. Вацлава — галоўнага апекуна Чэхіі — y Стара Баляславе пад Прагай.
16 верасня на Святой Зямлі завяршылася Пленарная Асамблея Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы. Асамблея праходзіла шэсць дзён, беларускі епіскапат на ёй прадстаўляў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.