«Калі знойдзецца Божаму Слову месца ў сэрцы чалавека, як калісьці ў бэтлеемскай стаенцы, тады будуць у нас трывалыя сем’і, цвярозыя бацькі, сумленныя кіраўнікі, самаадданыя настаўнікі, адказныя ўрачы, а ў свеце не будзе больш войнаў і голаду, — піша біскуп Віцебскі. — Жадаю, каб мы сапраўды паверылі, што і сёння Бэтлеемская зорка свеціць над кожным з нас, як над той адзінай стайняй, у якой так моцна жадаў нарадзіцца Божы Сын».