Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра выклікі для Касцёла ў Беларусі
16.09.2015 15:07

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадстаўляў епіскапат Беларусі на Пленарнай Асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якая праходзіла на Святой Зямлі 11-16 верасня.

 
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года 2015/2016
16.09.2015 12:16

«Мы, як паслядоўнікі Езуса Хрыста, ніколі не павінны забываць аб тым, што выхаванне маладога пакалення, каб было сапраўды ўніверсальным, павінна быць таксама выхаваннем да жыцця ў веры», – адзначае біскуп Гродзенскі.

 
Перадапошні дзень Пленарнай Асамблеi РБКЕ: у якасці сталіцы Пленарнай Асамблеі ў 2017 г. прапанаваны Мiнск
16.09.2015 00:19

Пленарную Асамблею Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы ў 2017 г. прапанавана правесці ў Мінску. Сёлетняя асамблея праходзіць на Святой Зямлі з 11 па 16 верасня, беларускі епіскапат на ёй прадстаўляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Пленарная Асамблея РБКЕ на Святой Зямлі: Магдала і базыліка пустога гробу Пана (+фота)
15.09.2015 01:31

На Святой Зямлі працягваецца Пленарная Асамблея Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. Форум еўрапейскіх біскупаў праходзіць з 11 па 16 верасня, у ім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Пленарная Асамблея РБКЕ на Святой Зямлі: завяршыліся паведамленні аб сітуацыі Касцёла ў краінах Еўропы
14.09.2015 12:50

У чацвёрты дзень працы Пленарнай Асамблеi Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы, 14 верасня, завяршыліся паведамленні бiскупаў аб сітуацыі Касцёла ў іх краінах. У асамблеі прымае ўдзел таксама Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Пленарная Асамблея РБКЕ з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча: сустрэча з хрысціянамі Святой Зямлі і сведчанне іх веры
14.09.2015 00:37

Трэцi дзень працы Пленарнай Асамблеi Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пачаўся малiтвай Ютранi. Затым працягнуліся выступленнi бiскупаў з розных краiн Еўропы. Асамблея праходзіць на Святой Зямлі з 11 па 16 верасня, епіскапат Беларусі на ёй прадстаўляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Сітуацыя Касцёла ў краінах Еўропы, сустрэча з сем’ямі, наведванне гроту Звеставання: працягваецца Пленарная Асамблея РБКЕ
13.09.2015 16:50

Другi дзень Пленарнай Асамблеi Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якая праходзіць на Святой Зямлі з 11 па 16 верасня, пачаўся малiтвай Ютрані ў каплiцы Domus Galileae. У асамблеі прымае ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў на Пленарнай Асамблеі РБКЕ
12.09.2015 20:19

12 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з паведамленнем падчас Пленарнай Асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ). Асамблея РБКЕ, на якой Мітрапаліт прадстаўляе беларускі епіскапат, праходзіць на Святой Зямлі.

 
На Святой Зямлi пачалася Пленарная Асамблея РБКЕ з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
12.09.2015 12:42

11 верасня на Святой Зямлi ў Domus Galileae, на месцы, дзе Езус прамовіў Нагорнае казанне, пачалася чарговая Пленарная Асамблея Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы. Беларускі епіскапат на асамблеі прадстаўляе яго старшыня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у сустрэчы з Папам Францішкам
11.09.2015 00:37

10 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 130 біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Сярод іерархаў быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Біскуп меў магчымасць абмяняцца з Папам некалькімі словамі.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля
09.09.2015 10:37

Сустрэча адбудзецца 16 верасня ў межах візіту Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ) на Святую Зямлю. Пасяджэнне РБКЕ сёлета пройдзе на тэму «Касцёл у розных еўрапейскiх краiнах i выклiкi, якiя стаяць перад iм».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з семінарыстамі, якія паходзяць з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
07.09.2015 11:44

7 верасня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з семінарыстамі, якія паходзяць з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Апостальскі Нунцый пракаментаваў вынікі візіту Дзяржаўнага Сакратара Папы ў Беларусь
04.09.2015 14:21

Па словах арцыбіскупа, для Дзяржсакратара гэты візіт быў магчымасцю зразумець сітуацыю ў Касцёле ў Беларусі, і дзякуючы гэтаму візіту краіна была на вачах усяго свету.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года
04.09.2015 12:42
7 верасня ў Рыме пачнецца адмысловы курс для каталіцкіх біскупаў свету, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Удзел у ім прыме і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
 
Мансеньёр Філіппо Чампанэллі падчас Імшы-падзякі за дыпламатычную службу ў Беларусі: «Хачу сказаць дзякуй усім вам»
29.08.2015 00:09
«Хачу сказаць дзякуй усім вам, пачынаючы з маёй "сям’і" — Нунцыятуры і заканчваючы ўсімі вамі, з кім мы дзе-небудзь сустракаліся», — адзначыў 28 жніўня ў мінскай архікатэдры былы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі ў сваёй гаміліі падчас Імшы-падзякі за дыпламатычную місію.
 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 15 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.