Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў адпустовую cвятую Імшу ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) з нагоды ўспаміну заснавальніка Ордэна піяраў святога Юзафа Каласанса.
«Распачынаючы новы навучальны год, Касцёл звяртае ўвагу бацькоў, катэхетаў і саміх вучняў на неабходнасць рэлігійнага выхавання на ўзроўні катэхізацыі», – адзначае Мітрапаліт.
“Я шчыра малюся, каб катэхетычны год, які распачынаецца, прынёс багаты плён. Заклікаю ўсіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі. Няхай катэхізацыя дапаможа ўсім больш свядома ўдзельнічаць у Божым жыцці і ў жыцці Касцёла”, - піша біскуп Пінскі.
У бліжэйшы час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB распачне знаёмства з Магілёўскім дэканатам.
21 ліпеня прыпадае чацвёртая гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтка. Іерарх перажыў пераслед рэлігіі, 10 гадоў лагераў, быў першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, першым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
“Заклікаю вас на працягу ўсяго жніўня ўстрымацца ад ужывання алкагольных напояў, - адзначае ў лісце біскуп Пінскі. - Устрыманне ад алкаголю, якое практыкуецца дабравольна і прымаецца з рэлігійнай матывацыяй, узмацняе нашу веру”.
Шчыт, падзелены на тры поля, залаты якар і зорка-камета з хвалістым хвастом, пераплеценыя залатыя кольцы і выява шатра - што азначаюць гэтыя сімвалы? У дадзеным матэрыяле прапануюцца вычарпальныя тлумачэнні.
25 чэрвеня ў Магілёве на стадыёне “Спартак” адбыўся гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Падчас гала-канцэрту да прысутных звярнуўся з прамовай Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У межах свайго візіту ў Германію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч па запрашэнні святароў Таварыства Хрыста для палякаў-эмігрантаў (хрыстусоўцы) 21 чэрвеня ўзначаліў святую Імшу ў касцёле Маці Божай Успамогі верных у г. Брыль каля Кёльна, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.
20-21 чэрвеня адбыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай у Невігесе (Германія). Сёлета ўрачыстасці ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
“Мы ўдзячны ўрачам і ўсім медработнікам за іх ахвярную працу, якая на самой справе з’яўляецца служэннем у імя здароўя чалавека і захавання найбольш каштоўнага Божага дару, якім з’яўляецца дар жыцця”, - адзначае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.