У тым, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан і сустрэча з Папам Францішкам, якая адбылася 21 мая, паспрыяе развіццю адносін паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама паміж краінай і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі, выказаў упэўненасць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Італіі, якая з’яўляецца найбуйнейшай у свеце, налічваючы 423 біскупаў, раз на год запрашае на сваё пасяджэнне гасцей з-за мяжы.
18 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці ў музеі Ватыкана выстаўкі «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».
6-8 мая ў Вільнюсе (Літва) праходзіў Нацыянальны Кангрэс Міласэрнасці – найбуйнейшая рэлігійная падзея ў Літве ў Годзе Міласэрнасці. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на кангрэсе прадстаўляў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
«Няхай дата 16 мая стане добрай нагодай для сведчання нашай веры і лучнасці з духоўнай спадчынай святога мучаніка. У гэты святы час міласэрнасці прыбудзем на адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарый cвятога Андрэя Баболі ў Іванаве», — заклікае біскуп Пінскі.
30 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці веласезону ў Мінску. У адкрыцці веласезону разам з іерархам удзельнічалі ксёндз Юрый Санько і міністрант мінскага архікатэдральнага касцёла.
У каментарыі Catholic.by Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы беларускіх і ўкраінскіх ліквідатараў са Святым Айцом, у якой прымаў удзел і беларускі іерарх.
26 красавiка ў курыi Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся падчас працоўнага сняданку з Вялiкiм Канцлерам Мальтыйскага Ордэна Альбрэхтам фон Безелагерам.
23 красавiка Вышэйшая духоўная семiнарыя ў Каўнасе (Літва) адзначыла юбiлей 150-годдзя. У юбілейных урачыстасцях прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, якія з’яўляюцца выпускнікамі гэтай семінарыі.
24 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаванні 25-годдзя адраджэння структур Каталiцкага Касцёла ў Калiнiнградскай вобласці (Расія). Сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі быў першым біскупам на гэтых землях пасля доўгага перыяду ганенняў.
У студыі тэлеканала «Беларусь 1» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марата Маркава.
20 красавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане Пантыфіка з ліквідатарамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў у дар Святому Айцу першы экземпляр трэцяга томa «Літургіі гадзінаў» на беларускай мове.
14-16 красавiка ў Гнезне і Познані (Польшча) адбылiся ўрачыстасці з нагоды 1050-годдзя хросту гэтай краiны, у якіх прыняў удзел папскі легат, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін. Ва ўрачыстасцях ад iмя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўдзельнічаў яе Старшыня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
«Нядзеля Добрага Пастыра вельмі глыбока ўпісана ў пасхальную таямніцу. Яна звяртае нашу ўвагу на вобраз аўчарні, г. зн. дар супольнасці, і на служэнне пастыраў — Святога Айца, біскупаў і святароў», — адзначае біскуп Пінскі.
«Роля святара незаменная. Ён — гэта той Добры Пастыр, які клапоціцца аб Божым народзе і вядзе яго шляхам збаўлення», — піша Мітрапаліт.