«Перыяд Адвэнту кіруе наш позірк у будучыню і нагадвае, што канчатковым
прызначэннем чалавека з’яўляецца жыццё вечнае ў супольнасці з Богам.
Праз гэта таксама жыццё кожнага з нас, як і гісторыя ўсяго чалавецтва,
атрымлівае своеасаблівае "адвэнтавае" вымярэнне, становячыся чаканнем
спаткання з Хрыстом Уваскрослым, які калісьці прыйдзе паўторна, каб
судзіць жывых і памерлых», — чытаем у пастырскім пасланні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.