Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску | 
	| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
	| 29.01.2013 20:12 | 
|  29 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага адбыўся дзень духоўных разважанняў для духавенства Пінскай дыяцэзіі. Асаблівасцю гэтай сустрэчы стала прысутнасць на ёй арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
 Дастойны госць прыбыў па запрашэнні біскупа Пінскага Антонія Дзям'янкі, каб, між іншым, наведаць семінарыю, успамін апекуна якой адзначаўся напярэдадні.
 Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.  У гаміліі Апостальскі Нунцый паставіў акцэнт на імкненні да Мудрасці, якою з’яўляецца Бог. Арцыбіскуп падкрэсліў таксама важнасць семінарыйнай фармацыі і далейшага развіцця ў святарстве.
 
 Падчас супольнага пасілку выступіў семінарыйны гурт «Подых Духа». Напрыканцы навучэнцы семінарыі змаглі пачуць з вуснаў Апостальскага Нунцыя палымяны заклік развіваць сябе ў атмасферы культуры веры. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці адказаў таксама на пытанні семінарыстаў.
 Фота з сустрэчы на сайце семінарыі>>> 
 (AG)  
 
   | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.