«Хрыстус уваскрос — сапраўды ўваскрос!» — абвяшчэннем гэтай радаснай навіны прывітаў вернікаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на пачатку рэзурэкцыйнай Імшы ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага велікодным ранкам 27 сакавіка. Кажучы аб велічы гэтага дня, біскуп заўважыў, што «Божае благаслаўленне сыходзіць на нас праз прыгажосць гэтага сонечнага дня».
Узнёслае «Аллелюя» як выраз радасці і прывітання ўваскрослага Хрыста прагучала ў віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў час Пасхальнай вігіліі, увечары 26 сакавіка. Раздзяліць гэтую радасць з бліжнімі сабралася вялікая колькасць вернікаў Віцебска. Узначаліў літургію Пасхальнай вігіліі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
25 сакавіка, у Вялікую пятніцу, літургію Мукі Пана ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася святая Імша Вячэры Пана, якой Каталіцкі Касцёл распачынае Пасхальны Трыдуум. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
У Вялікі чацвер у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму. Гэтую Імшу канцэлебравалі святары ўсёй дыяцэзіі, выражаючы такім чынам еднасць са сваім ардынарыем.
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, якая распачынае Вялікі тыдзень, святую Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе прайшлі дні засяроджанасці для дзяўчат. Удзельніцы прыехалі з Жодзіна, Барысава, Мінска, Мёраў, Слабодкі, удзельнічалі таксама і браслаўчанкі. Тэмай сталіся нашыя пытанні да Бога і Божыя пытанні да нас.
Вясна ў Росіцу заўсёды прыходзіць раней, чым у іншыя куткі Беларусі — калі яшчэ трымаюцца маразы і ляжыць снег. На вокнах плябаніі раптам «успыхваюць» сотнямі чырвоных агеньчыкаў цюльпаны, якія вырошчвае а. Чэслаў Курэчка MIC. Перад Міжнародным днём жанчын мы распыталі пра яго незвычайнае хобі.
У Браслаўскім санктуарыі пачала дзейнічаць каплічка, звязаная з ушанаваннем святога Яна Паўла ІІ. З правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню знаходзяцца ўжо публічна выстаўленыя рэліквіі (кропля крыві) святога.
20 лютага ў Росіцы ў чарговы раз узгадалі подзвіг благаслаўлёных росіцкіх мучанікаў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Прадстаўнікі духавенства Віцебскай дыяцэзіі, а таксама вернікі з розных куткоў Беларусі з запаленымі свечкамі і паходнямі прайшліся шляхам пакуты і вялікай ахвяры служэння Богу і свайму народу.
Віцебск налічвае сёння каля 400 тыс. жыхароў. Да рэвалюцыі, калі горад быў нашмат меншы, тут было восем касцёлаў, сёння функцыянуюць чатыры.
Пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе кс. Станіслаў Мжыглуд SDS скіраваў адмысловы зварот на Вялікі пост да сваіх парафіян.
11 лютага ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы традыцыйна прайшла сустрэча медыкаў са святарамі дыяцэзіі, прысвечаная Сусветнаму дню хворых. У канферэнц-зале сабраліся ўрачы, медыцынскія сёстры шматлікіх адзяленняў буйнейшага ў вобласці шпіталя.
«Навяртайцеся і верце ў Евангелле». Прамаўляючы гэтыя словы, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў абрад пасыпання галоў вернікаў попелам падчас святой Імшы 10 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачала перыяд Вялікага посту.
Грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новай каталіцкай святыні прайшло ў Паставах. Звароты грамадзян сведчылі ў падтрымку з'яўлення новага касцёла ў горадзе.