6 лютага ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Міёраў і Полацка.
7 лютага ў Крулеўшчыне (Віцебская дыяцэзія) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх салдат часоў польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. У гэты ж дзень за аднаўленне і ўпарадкаванне могілак пробашч мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса кс. Юрый Бараўнёў быў адзначаны медалём «Pro Memoria», які быў уручаны святару прадстаўнікамі польскага дыпламатычнага корпуса.
30 студзеня вернікі, святары і законныя сёстры парафіі Святога Духа ў Віцебску здзейснілі пілігрымку да Брамаў Міласэрнасці ў катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага.
Ужо трэцюю зіму жыве ў невялікай вёсцы Барадзенічы Браслаўскага раёна белы бусел. Птушка знайшла сабе надзейны прытулак у людзей. Абавязкі апекуна над буслом, які не адлятае ў вырай, узяў на сябе мясцовы святар, пробашч парафіі Святога Юзафа Юрый Ноцунь.
22 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян.
Каталіцкі святар а. Чэслаў Курэчка МІС надаў шматпакутнай Росіцы «другое дыханне», піша Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
3 снежня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — «Caritas» Прагі — арганізавала для юных вернікаў маленькія калядкі.
Традыцыйна падчас фестываля «Дні хрысціянскай культуры» Віцебская дыяцэзія ладзіць наведванне хворых у шпіталях.
26 снежня ў межах фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску прайшлі чытацкія сустрэчы, на якіх літаратурным суразмоўнікам у гэты раз стаў славуты твор Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
19 снежня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П. М. Машэрава ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры».
19 снежня ў Віцебскім абласным мастацкім музеі ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» адкрылася калядная выстава дзіцячай творчасці «Зімовы цуд».
«Жадаю, каб гэтае Нараджэнне адбылося ў вашым сэрцы», — звярнуўся да святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч падчас пастырскай сустрэчы ў Полацку 15 снежня.
12 cнежня ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры», які праходзіць у Віцебскай дыяцэзіі, у парафіі Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава прац, створаных у тэхніцы фларыстыкі.
13 снежня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч адкрыццём Святых Дзвярэй у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага распачаў Год Міласэрнасці ў Віцебскай дыяцэзіі.
13 снежня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч урачыста адчыніў Брамы Міласэрнасці.