Два тэлеканалы: «Віцебск» і «Беларусь 4. Віцебск», вяшчанне якіх вядзецца на тэрыторыі Віцебскай вобласці будуць трансліраваць у прамым эфіры Вігілійную святую Імшу з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску, якую ўзначаліць Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Аб гэтым прадстаўнікам каталіцкіх і свецкіх СМІ паведаміў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч на прэс-канферэнцыі 9 снежня ў Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі. Міністэрства культуры не бачыць перашкодаў, больш за тое — лічыць патрэбным, каб у цэнтры Віцебска быў адбудаваны касцёл святога Антонія.
Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў Віцебскай дыяцэзіі ўстаноўлены касцёлы, у якіх будуць адчынены ў Юбілейны Год Брамы Міласэрнасці.
5 снежня ў Віцебскай дыяцэзіі адкрыўся XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры». Фестываль па традыцыі пачаўся з адкрыцця выставы дзіцячай творчасці ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага ў Віцебску.
29 лістапада ў культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая сустрэча «Кожны талент ад Бога» з удзелам прадстаўнікоў культурных устаноў і творчых суполак горада.
«Андрэйкі» — вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося ў парафіі ў Глыбокім 28 лістапада, удзельнікі, магчыма, запомняць на доўгі час.
21 лістапада ў аг. Навасёлкі (парафія ў Лучаі) каталіцкая моладзь святкавала «Андрэйкі». Гэтае свята атрымала сваю назву ад імя святога апостала Андрэя. Традыцыйна яно адзначаецца напярэдадні Адвэнту – перыяду ў літургічным годзе Касцёла, які папярэднічае Божаму Нараджэнню.
Слова пра сумленне і сумленнасць, годнасць быць міністрантам пры алтары Пана і дар Божай міласэрнасці прамовіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч да вернікаў параф'янаўскай парафіі 22 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
15 лістапада касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Плюсах (Віцебская дыяцэзія) адзначыў 100-гадовы юбілей. Невялікая вёска Плюсы, якая знаходзіцца на мяжы з Латвійскай Рэспублікай, у гэты дзень была напоўнена людзьмі.
11 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах адбылася пастырская сустрэча біскупа Віцебскага Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі.
7 лістапада ў віцебскім касцёле святой Барбары ўрачыста распачалося святкаванне юбілею Ордэну братоў прапаведнікаў, заснаванага святым Дамінікам у 1216 годзе.
1 лістапада пасля летніх канікул у культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага адбылася чарговая штомесячная сустрэча «Кожны талент ад Бога».
У кастрычніку ў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага па ініцыятыве сясцёр служабнічак была арганізавана анімацыя святога Ружанца.
24 кастрычніка лучайская парафія святкавала парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша.
26 кастрычніка, у 102-ю гадавіну смерці бл. Цэліны Бажэнцкай, вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку падчас святой Імшы ўшанавалі рэліквіі благаслаўлёнай.