24-25 кастрычніка ў Пастаўскім раёне ў другі раз прайшоў музычны фестываль пад назвай «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны». 25 кастрычніка канцэрт адбыўся ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Камаях.
18 кастрычніка жыццё камайскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Віцебская дыяцэзія) было насычана радаснымі падзеямі: сакрамэнт канфірмацыі, асвячэнне адноўленых фрэсак больш чым чатырохсотгадовай святыні, а таксама сустрэча кола інтэлігенцыі, якое займаецца пашырэннем ведаў пра святара і паэта пачатку ХХ стагоддзя Канстанціна Стаповіча, вядомага пад псеўданімам Казіміра Сваяка.
17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў полацкай парафіі. На сустрэчу прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і іншых месцаў.
13 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Фацімскай і св. Язафата Кунцэвіча ў Шуміліне (Віцебская дыяцэзія) адбылася пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі.
10 кастрычніка Росіца (Віцебская дыяцэзія) у чарговы раз прымала шматлікіх пілігрымаў. Гэтым разам месца гібелі шматлікіх пакутнікаў, разам з якімі загінулі двое благаслаўлёных святароў марыянаў Юрый Кашыра і Антоні Ляшчэвіч, сабрало вернікаў на свята кветак і ўраджаю, якое адзначалася тут упершыню.
Ва ўспамін святога Францішка Асізскага, 4 кастрычніка, у парафіі ва Удзеле прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Падчас яе адбылося асвячэнне жывёл, якое, па словах пробашча парафіі айца Яраслава, праводзілася ў Віцебскай дыяцэзіі ўпершыню.
29 верасня ў Дунілавічах (Віцебская дыяцэзія) католікі адзначылі двайны юбілей: 515 гадоў утварэння каталіцкай парафіі і 245 гадоў будаўніцтва касцёла.
19 верасня ў парафіяльнай зале касцёла Святога Духа ў Віцебску адкрылася выстава мастака Мікалая Ткачова (1941–2011), які з 1968 г. і па дзень сваёй смерці жыў і працаваў у гэтым горадзе.
13 верасня вёска Лучай святкавала 473 гады свайго існавання. Як духоўным, так і забаўляльным цэнтрам фэсту стала парафія Св. Юды Тадэвуша, апостала.
12 верасня ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначалі парафіяльную ўрачыстасць, радасць якой з вернікамі прыехаў раздзяліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
5 верасня ў вёсцы з прыгожай назвай Бярозаўка на Віцебшчыне адзначалі свята ўраджаю і пяцігоддзе кансэкрацыі святыні. У касцёл Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай) завітаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
У парафіі Святога Станіслава ў Далёкіх стала добрай традыцыяй дзякаваць Богу за ўраджай. Гэты год не стаў выключэннем.