80-гадовы юбілей адзначыў 5 лістапада Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
80-гадовы юбілей адзначыў 5 лістапада «Віцебскі дзяржаўны ордэна сяброўства народаў медыцынскі ўніверсітэт».
З 27 па 31 кастрычніка ў докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы адбыліся рэкалекцыі «Аазіс жыцця» для школьнай моладзі. Духоўныя практыкаванні правёў брат Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста, якія служаць у гэтай парафіі, а таксама з дапамогай аніматараў з Маладзечна, Ліды і Мінска.
24 кастрычніка ў Віцебску прайшла канферэнцыя на тэму «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця», арганізатарамі якой выступіў дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» разам з душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі.
25 кастрычніка парафія ў Лучаі святкавала фэст святога Юды Тадэвуша, апостала.
18 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне прайшла сустрэча моладзі. Сустрэчу праводзіў а. Шымон Фарайтэр ОМІ з шумілінскай парафіі.
19 кастрычніка вернікі камайскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам са сваім пробашчам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам сабраліся на супольную малітву ў адноўленой святыні.
Парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы 19 кастрычніка святкавала дзень сямейнай спартландыі пад назвай «Тата, Мама, Я. Касцёл — гэта сям’я».
З 10 па 12 кастрычніка — месяца, прысвечанага ў Каталіцкім Касцёле ружанцовай малітве, — у Оршы адбыўся першы тур рэкалекцый «Школа хрысцiянскага жыцця i евангелiзацыi».
14 кастрычніка ў Віцебскай дыяцэзіі адбыліся наступныя намінацыі і персанальныя змены. Пра гэта стала вядома на душпастырскай сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў дыяцэзі.
13 кастрычніка вернікі і святары Віцебскай дыяцэзіі на чале з біскупам Алегам Буткевічам сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, каб урачыста адзначыць 15-годдзе заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
Асвячэнне шпітальнай капліцы адбылося праз два гады пасля адкрыцця шпіталя ў Шаркаўшчыне.
13 кастрычніка 1999 года на дыяцэзіяльнай карце Беларусі з’явілася новая дыяцэзія — Vitebscensis. Catholic.by выбраў пяць найбольш цікавых фактаў з гісторыі дыяцэзіі.
12 кастрычніка ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне адбыўся сакрамэнт канфірмацыі. Сакрамэнт вернікам гэтай і дзвюх суседніх парафій удзяліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
11 кастрычніка Віцебская дыяцэзія перажывала другую частку Ружанцовага Кангрэсу. З гэтай нагоды вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку сабраліся вечарам на супольнай малітве, каб разважаць над таямніцамі святла Ружанца.