6 чэрвеня вернікі Віцебскай дыяцэзіі прайшлі вуліцамі Віцебска, каб такім чынам публічна вызнаць сваю веру ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста католікі Віцебскай дыяцэзіі штогод святкуюць у сваіх парафіях, а ў суботу прыязджаюць у сталіцу дыяцэзіі, каб разам даць сведчанне сваёй веры. Імшу з гэтай нагоды ў віцебскім катэдральным касцёле ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.