5 кастрычніка ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Відзах шматлікія вернікі парафіі і госці сабраліся разам на святкаванне 100-гадовага юбілею святыні. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
28 верасня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Дунілавічах адзначалася свята яе апекуна св. Міхала Арханёла. Парафію наведаў з візітацыяй біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Імшы іерарх удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.
29 верасня сёстры змёртвыхпаўстанкі з Наваполацка разам з апосталкамі Змёртвыхпаўстання наведалі родныя мясціны сваёй заснавальніцы бл. Цэліны Бажэнцкай - в. Антавіль, што каля Оршы.
Чуванне для моладзі Віцебскай дыяцэзіі прайшло ў парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку з 27 на 28 верасня. На чуванне прыехала моладзь з розных куткоў дыяцэзіі: Віцебска, Наваполацка, Мёраў, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Браслава, Друі, Слабодкі.
25 верасня ў парафіі Св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі. Падчас сустрэчы былі агучаны новыя прызначэнні ў дыяцэзіі.
У чарговай праграме «Вытокі» распавядаецца пра ўрачыстае святкаванне 110-годдзя касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Параф'янава (Докшыцкі дэканат).
Святкаванне Дня Маці Божай у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітвы Вяночкам да Божай міласэрнаці.
8 верасня ў многіх каталіцкіх парафіях Беларусі адзначаецца ўрачыстасць тытулу касцёла – Нараджэння Маці Божай. Святкаванне ў парафіі ў Відзах (Віцебская дыяцэзія), якая праз месяц адзначыць 100-гадовы юбілей, стала асабліва насычаным: тут прайшлі 8-дзённыя парафіяльныя місіі, адбыўся канцэрт фальклорнага ансамблю і завяршылася спартыўная эстафета «100 кіламетраў добрых спраў».
31 жніўня віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч наведаў Друйск — вёску, што знаходзіцца за 15 км ад Друі. Для біскупа гэта быў першы візіт у гэтую вёску.
У Віцебску, як і ва ўсіх парафіях краіны, у парафіі Езуса Міласэрнага ў апошнюю нядзелю лета, 31 жніўня 2014 г., прайшла святая Імша для дзяцей і моладзі, якія распачынаюць новы навучальны год. Эўхарыстыю цэлебраваў кс. Ян Кароткін.
30 жніўня 2014 г. вёска Мосар (Віцебская дыяцэзія) адзначыла 500-гадовы юбілей. У святкаванні прыняў удзел біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
30 жніўня 2014 г. у парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай) у Бярозаўцы (Віцебская дыяцэзія) адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ў невялікай святыні, перабудаванай з былой калгаснай канторы, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
31 жніўня ў Друі ўрачыста адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Урачыстасць сабрала шмат гасцей, у ліку якіх былі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама дапаможны біскуп Прэшаўскі (Славакія) Мілан Лях.
24 жніўня ў Дрысвятах святкавалі 500-годдзе існавання парафіі. Святую Імшу з нагоды урачыстасці ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Алена Клімза-Колтан распявадае пра ўрачыстую св. Імшу ў інтэнцыі навучэнцаў і настаўнікаў, якая напярэдадні новага навучальнага года прайшла ў Лучайскай парафіі.