6 студзеня - двайное свята для супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак: акрамя ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, гэта гадавіна заснавання супольнасці. У гэтым годзе супольнасць адзначае 124-годдзе існавання.
4 студзеня, у першую нядзелю 2015 года, у парафіі Святога Тадэвуша, апостала, у Лучаі (Віцебская дыяцэзія) па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага адбылася сустрэча працаўнікоў чыгункі, авіяцыі і тых, хто карыстаецца іх працай.
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 вернікам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія).
3 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія) у чарговы раз прайшоў дыяцэзіяльны конкурс калядных спеваў «Бэтлеемская зорка».
У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi. 29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу прац, прысвечаных святу Божага Нараджэння.
28 снежня ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбыліся рэкалекцыі для апосталак Змёртвыхпаўстання.
Праграма ХІІІ фестываля «Дні хрысціянскай культуры» ў Віцебску вылучаецца разнастайнасцю. Кожны жадаючы можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт або знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай. 27 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя «Чытацкія сустрэчы» пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна.
Напярэдадні Божага Нараджэння ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Друі (Віцебская дыяцэзія) адбылася святочная вячэра – куцця. Гасцямі па традыцыі сталі выхаванцы мясцовага дзіцячага дома, якія засталіся на зімовыя школьныя канікулы ў Друі.
Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж са святой Імшы на Божае Нараджэнне, якая адбылася ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску і якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, і з дзіцячага ранішніка, які адбыўся ў касцёле 25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана.
25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, у касцёле Святога Духа ў Вiцебску пасля святой Iмшы ў рамках фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» адбыўся канцэрт «Радасць Божага Нараджэння».
Тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Тэлеперадача «Вечерний Витебск» зладзіла калядную сустрэчу з біскупам у прамым эфіры.
25 снежня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія) адбыўся калядны канцэрт. Пасля ўрачыстай святой Імшы вернікаў парафіі прывіталі навучэнцы Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа.
У вігілію Божага Нараджэння біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу пастэрку, акрамя віцебскага катэдральнага касцёла, таксама ў віцебскай парафіі Святога Духа.
24 снежня ў межах фестываля “Дні хрысціянскай культуры” ў Віцебскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава прац дзяцей з гурткоў і студый Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Віцебска, прысвечаных Нараджэнню Пана. Па традыцыі ў час святаў Божага Нараджэння выстава ладзіцца сумесна з Віцебскай дыяцэзіяй.
Напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў Віцебскай дыяцэзіі распачаўся ХІІІ фестываль «Дні хрысціянскай культуры». 20 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адкрылася выстава прац дзіцячай творчасці навучэнцаў сярэдіх школ №40, 45 і гімназіі №8, а таксама студыі «Фларыяль».