Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Віцебскай дыяцэзіі


У Лучаі адзначылі свята ведаў (+фота)
28.08.2015 15:30
Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша, Апостала, 23 жніўня адсвяткавала апошні летні фэст з нагоды свята ведаў. Вернікі прыйшлі ў лучайскую святыню, каб памаліцца за вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама каб у перадапошнюю нядзелю канікул атрымаць благаслаўленне на новы навучальны год.
 
Абраз Маці Божай Спагадлівай адрадзілі ў Друі
26.08.2015 15:52
Копію цудадзейнага абраза Маці Божай Спагадлівай віцебскі мастак і іканапісец Міхась Кускоў напісаў па эскізе са спісаў царквы Дабравешчання, апублікаваных у альбоме малюнкаў Дзмітрыя Струкава.
 
У Камаях прайшло свята падзякі за дары зямлі
24.08.2015 09:49

Кожнае лета пасля ўборкі збожжа ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Камаях (Віцебская дыяцэзія) адбываецца свята падзякі за дары зямлі, якое ксёндз Яцэк Хутман зрабіў ужо традыцыйным. Звычайна яно праводзіцца ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай, каб гэтае свята было больш прыгожым і духоўна насычаным.

 
«Марыя, будзь нам прытулкам у надзеі»: у Браславе завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+фота)
22.08.2015 15:42
Што азначае тытул «Марыя Валадарка»? Мы добра ведаем, што такое кароль і каралева. Звычайна гэта людзі, якія маюць уладу і багацце. Аднак гэта не той тып валадарства, якім валодае Езус і Марыя. Езус прыйшоў, каб служыць. Таксама і Марыя паклікана служыць Богу і людзям. У хвіліны Звеставання Яна кажа: «Вось я, слуга Пана».
 
«Святло, якое перамяняе нас»: начная працэсія ў браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў
22.08.2015 02:45

«Святло, якое перамяніла Марыю, пераменіць і нас»,  прагучала ў гаміліі Мітрапаліта Віленскага Гінтараса Грушаса. Малітва ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе трывала на працягу ўсёй ночы. 

 
Пачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе: «Няхай Марыя будзе для нас прытулкам»
22.08.2015 00:20

Святой Імшой для пілігрымаў пачаліся 21 жніўня ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у санктуарыі ў Браславе (Віцебская дыяцэзія). У гэты дзень у санктуарыі прывіталі дзве пешыя пілігрымкі – з Глыбокага, вернікі якога прыйшлі разам з са сваім пробашчам, ксяндзом Мікалаем Цiхановічам, а таксама з Мёраў, разам з вікарыем парафіі ксяндзом Вячаславам Адамовічам.

 
Парафіяльная ўрачыстасць адбылася ў міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча
17.08.2015 15:03

15 жніўня ў міёрскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка (Віцебская дыяцэзія) адбылася галоўная парафіяльная ўрачыстасць. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
У Оршы завяршылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі
17.08.2015 14:46

14 жніўня ў Оршы завяршылася I Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

 
Першая ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі Парафіяда дзяцей і моладзі пачалася ў Оршы
12.08.2015 10:31

11 жніўня ў Оршы пачалася Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Радасць малітоўнай размовы з Богам, сяброўства і здаровага ладу жыцця з'ядналіся ў гэты дзень у адно.

 
«У Росіцу нас вядзе перамога над смерцю»: завяршыліся ўрачыстасці памяці мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча
10.08.2015 16:12
7 і 8 жніўня Росіца зноў «ажыла» і «загучала»: у санктуарыі зноў прыгадвалі подзвіг росіцкіх мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры — зімой 1943 святары добраахвотна пайшлі на смерць разам са сваёй паствай. 
 
Моладзевыя рэкалекцыі «Аазіс жыцця» прайшлі ў Докшыцах
07.08.2015 12:00

Ніводныя канікулы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах не праходзяць без моладзевых і дзіцячых сустрэч. Штогод у Докшыцы наведваюцца аніматары і ўдзельнікі з Маладзечна, Слоніма, Наваполацка, Гродна, саміх Докшыц і Докшыцкага раёна. 

 
У Росіцу вырушыла пілігрымка з Друі
06.08.2015 10:01

5 жніўня пачала свой шлях у Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча пілігрымка з Друі. Гэты шлях 16 гадоў аб’ядноўвае многія парафіі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і за яе межамі.

 
Завяршылася сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі
02.08.2015 10:10

У Браславе завяршылася Х сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. «Паслухмянасць Богу» — такой была тэма сустрэчы.

 
Трэці дзень сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі: змяняць сваё жыццё і прымаць Езуса
01.08.2015 11:35

У Браславе працягваецца Х сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Трэці дзень сустрэчы пачаўся малітвай, падчас якой духоўныя асобы і маладыя людзі прасілі Бога адкрыць іх сэрцы, даць пачуць усё тое, што Ён хоча сказаць, а таксама аб патрэбных ласках для кожнага з іх і благаслаўленні на чарговы дзень сустрэчы.

 
Пра “грахі старэйшага і малодшага сыноў” разважала моладзь на дыяцэзіяльнай сустрэчы ў Браславе
31.07.2015 10:07

У санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіць сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Адкрыццё сустрэчы адбылося 29 ліпеня. Другі дзень сустрэчы пачаўся з малітвы.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 12 з 28
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.