У Верхнядзвінскім раёне, што на Віцебшчыне, знаходзіцца вёска Росіца, якую мясцовыя жыхары і людзі з наваколля называюць Расіцай. Вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт у выпуску, прысвечаным гэтай вёсцы, распавядае яе гісторыю, якая пазначана вялікай трагедыяй, што адбылася ў часы Другой сусветнай вайны.
Падчас пастырскай сустрэчы для духавенства і кансэкраваных асобаў, якая адбылася 27 верасня ў Мёрах, стала вядома, што ў Віцебскай дыяцэзіі распачынае дзейнасць рух Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ).
27 верасня ў Мёрах прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі. У межах сустрэчы адбылася супольная малітва, былі абвешчаны новыя прызначэнні і праінфармавана пра змены, унесеныя Пантыфікам у Кодэкс кананічнага права.
20 верасня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося адмысловае набажэнства з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір, якое ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
17 верасня ў Росіцы на свята пад назвай «І кветкі хваляць Пана» сабраліся шматлікія святары і пілігрымы, каб дзякаваць Богу за прыгажосць кветак і плён ураджаю гэтага года. Геаграфія пілігрымаў з кожным годам пашыраецца — гэтым разам да вернікаў з Віцебскай дыяцэзіі далучыліся і прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з парафій у Мар’інай Горцы і Беразінскім разам са сваімі пробашчамі.
Друйскі дзіцячы дом для сацыяльных сірот наведала рэдактар каталіцкага дзіцячага часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірына Жарнасек. Пісьменніца вырашыла сустрэцца з жыхарамі прытулка на пачатку новага навучальнага года, 6 верасня, і прывезці літаратуру, каб папоўніць мясцовую бібліятэку.
8 верасня асобы з абмежаванымі магчымасцямі з аб’яднання «Бэтэль» прынялі ўдзел у абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх». Аб’яднанне «Бэтэль» дзейнічае пры дабрачынным каталіцкім таварыстве «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі.
31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак.
22-24 жніўня ў Браславе адбыліся рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі, госцем якіх стаў дон Франчэско Джардано — святар, доктар дагматычнай тэалогіі і выкладчык універсітэта Ангелікум у Рыме, кіраўнік рымскага офіса арганізацыі ў абарону жыцця і сям'і Human Life International.
20 жніўня святой Імшой на палявым алтары завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у браслаўскім санктуарыі, якія сёлета праходзілі пад дэвізам «З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас — Маці».
За дар паклікання святароў з браслаўскай зямлі дзякаваў падчас ранішняй святой Імшы 20 жніўня ў санктуарыі ў Браславе перад абразом Маці Божай Валадаркі азёраў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з іерархам, які паходзіць з Браслава, Эўхарыстыю канцэлебравалі і іншыя святары з гэтай мясцовасці.
Цэнтральным пунктам урачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе стала начная працэсія святароў і вернікаў на чале з біскупамі па вуліцах горада.
Святой Імшой для пілігрымаў распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе 19 жніўня.
З радасным спевам «Нас у Браславе, Марыя, сустракай» 19 жніўня ў браслаўскую святыню ўвайшлі пілігрымы з Мёраў, якія прыбылі на святкаванне ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Адразу за імі крочыла пілігрымка з Глыбокага. Гэтым разам у Браслаў прыйшлі дзве пілігрымкі.
Урачыстай святой Імшой, падчас якой айцы марыяне дзякавалі за дар кананізацыі заснавальніка сваёй Кангрэгацыі — святога Станіслава Папчынскага — завяршыліся 6 жніўня сёлетнія ўрачыстасці ў Росіцы.