| Арцыбіскуп Гуджэроцці ўзначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 05.04.2012 16:02 |
|
На Імшу прыбылі святары і сёстры законныя з усёй Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін прывітаў нунцыя і запрасіў узначаліць Эўхарыстыю. Арцыбіскуп Гуджэроцці, прамаўляючы гамілію, заахвоціў святароў «быць добрым водарам Хрыста». Асаблівым чынам іерарх звярнуў увагу на сяброўскую ўзаемную дапамогу ў святарстве. Прадстаўнік Папы падзякаваў таксама святарам з Віцебскай дыяцэзіі, якія дапамагаюць яму выконваць абавязкі ў нунцыятуры. На заканчэнне набажэнства наступнікі апосталаў атрымалі кветкі з нагоды Дня святарства і пажаданні ад святароў і сясцёр Віцебскай дыяцэзіі. |
| Фотарэпартаж |


У Вялікую сераду, 4 красавіка 2012 г., адбылася Імша Хрызма ў Віцебску. Узначаліў літургію арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі.
для друку