Аршанцы правялі канікулы з Богам |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
23.07.2012 13:56 |
Дзеці і моладзь мелі магчымасць пабываць у сапраўдным кляштары ў Орліку, на Балтыйскім моры, наведаць розныя музеі, паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах, пазабавіцца ў аквапарку. На развітанне кожны атрымаў падарункі. Варта адзначыць, што з моманту працы ў Оршы ксяндза Валерыя Орсіка адпачынак у летніку за мяжой практыкуецца ўжо трэці год. Дзеці маюць магчымасць адпачыць ва Украіне, у Італіі, Польшчы. На гэты раз у даездзе маладых вернікаў дапамагла сястра Марыстэла Карбаўнічак, якая працуе ў парафіі. Дадому яны вярнуліся поўныя радасці і надзеі на наступны год. Няхай Пан Бог узнагародзіць усіх, хто дапамагаў у арганізацыі летніка. |