Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Бэнэдыкт XVI моліцца ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
02.04.2009 18:54
У агульнай аўдыенцыі 1 красавіка 2009 г. на плошчы Святога Пятра ўдзельнічала звыш 20 тысячаў пілігрымаў. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй прамове шчыра прывітаў суайчыннікаў Яна Паўла ІІ і звярнуўся да іх з заклікам маліцца аб хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы.
 
Бэнэдыкт XVI заклікае вярнуцца да этычных асноваў фінансавай палітыкі
Святы Айцец
01.04.2009 18:58
Святы Айцец звярнуўся да найбольш развітых краінаў свету з заклікам вярнуцца да этычных асноваў фінансавай палітыкі, а таксама прыняць пад увагу патрэбы бяднейшых краінаў, асабліва Афрыкі. З такімі заахвочваннямі Святы Айцец скіраваў ліст да брытанскага прэм’ер-міністра Гордана Брауна з нагоды сустрэчы лідэраў краінаў «Вялікай дваццаткі», якая распачнецца 2 красавіка 2009 г. у Лондане.
 
Расклад урачыстасцяў з удзелам Бэнэдыкта XVI на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень
Святы Айцец
01.04.2009 17:21

Апостальская Сталіца апублікавала расклад набажэнстваў Вялікага тыдня, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Апоўдні 12 красавіка, у свята Змёртвыхпаўстання Пана, Бэнэдыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et orbi».

 
Прыёр экуменічнай супольнасці з Тэзэ пра сустрэчу са Святым Айцом
Святы Айцец
31.03.2009 19:57
30 сакавіка 2009 г. Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю для прыёра экуменічнай супольнасці з Тэзэ (Францыя) брата Алаіза, а таксама групы братоў, якія яго суправаджалі. Падобныя штогадовыя прыватныя аўдыенцыі сталі ўжо добрай традыцыяй (30 гадоў таму адбылася першая сустрэча папы Яна Паўла ІІ з заснавальнікам супольнасці братам Ражэ).
 
Ватыкан: пасяджэнне Камісіі па справах Касцёла ў Кітаі
Святы Айцец
31.03.2009 15:46
30 сакавіка 2009 г. Папская камісія па справах Касцёла ў Кітаі распачала ІІ Пленарнае пасяджэнне. Дадзеная камісія, якую стварыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у 2007 г., займаецца вырашэннем важнейшых пытанняў, што датычаць жыцця Каталіцкага Касцёла ў Кітаі.
 
Бэнэдыкт XVI пра афрыканскае пачуццё sacrum і плённую ахвярнасць
Святы Айцец
30.03.2009 17:11
«Радасць афрыканцаў і незвычайнае пачуццё sacrum у літургічных цэлебрацыях» — такімі словамі падчас разважання да малітвы «Анёл Панскі» 29 сакавіка 2009 г. Бэнэдыкт XVI акрэсліў афрыканскі народ, узгадваючы свой нядаўні візіт у Камерун і Анголу.
 
Бэнэдыкт XVI узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў гадавіну смерці Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
26.03.2009 20:17
2 красавіка 2009 г. у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў чацвёртую гадавіну смерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Літургія распачнецца ў 18.00.
 
Апостальская Сталіца заахвочвае аказаць матэрыяльную падтрымку хрысціянам Святой Зямлі
Святы Айцец
26.03.2009 18:07
У Вялікую пятніцу ва ўсім свеце адбудзецца традыцыйны збор ахвяраванняў на развіццё Каталіцкага Касцёла ў Святой Зямлі. З гэтай нагоды пасланне да біскупаў скіравала ватыканская Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў.
 
Паштовая марка ў гонар першага візіту Бэнэдыкта XVI у Афрыку
Святы Айцец
25.03.2009 21:07
Ватыканская пошта выпусціла ў абарот памятную паштовую марку ў гонар візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Афрыку, які адбыўся 17–23 сакавіка 2009 г. На марцы змешчаны надпіс на лацінскай мове «Benedictus XVI Camaruniam Angoliam adit» і даты візіту Папы на фоне яго партрэта і карты Афрыкі, на якой адзначаны Камерун і Ангола, дзе пабываў Пантыфік.
 
Праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю
Святы Айцец
25.03.2009 18:42
У межах пілігрымкі ў Святую Зямлю з 8 па 15 мая 2009 г. Бэнэдыкт XVI наведае дзве краіны: Іарданію і Ізраіль. У якасці запрашаючых бакоў у дакуменце пазначаны кароль Іарданіі, Прэзідэнт Ізраіля, улады Палесцінскай аўтаноміі і епіскапаты абедзвюх краінаў.
 
Завяршылася рэстаўрацыя Паўлінскай капэлы Ватыкана
Святы Айцец
25.03.2009 16:24
Пасля чатырох гадоў з дня свайго абрання на Пасад св. Пятра папа Бэнэдыкт XVI урэшце зможа ўзначаліць літургію ў адрэстаўраванай Паўлінскай капэле Апостальскага палаца. Капэла, названая ў гонар папы Паўла ІІІ, вядомая дзвюма фрэскамі Мікеланджэла.
 
Бэнэдыкт XVI падвёў вынікі свайго візіту ў Афрыку
Святы Айцец
24.03.2009 15:02
23 сакавіка 2009 г. завяршылася 11 замежная пілігрымка Святога Айца Бэнэдыкта XVI. На борце самалёта, які вяртаў Пантыфіка ў Рым, адбылася сустрэча з журналістамі. «Дарагія сябры, бачу, што вы яшчэ працуеце, — звяртаўся Святы Айцец да прадстаўнікоў СМІ. — Мая праца ўжо скончылася, аднак вашая пачынаецца ізноў. Дзякую вам за гэтую працу...»
 
Кардынал Рэнато Марціно пра «новы фемінізм»
Святы Айцец
23.03.2009 19:16
«Не будзе ніякага новага фемінізму без Бога», — такое перакананне выказаў кардынал Рэнато Рафаэле Марціно на заканчэнне міжнароднай канферэнцыі «Жыццё, сям’я, развіццё: роля жанчын у прапагандаванні правоў чалавека». Адным з арганізатараў канферэнцыі, якая праходзіла 20–21 сакавіка 2009 г. у Ватыкане, з’яўляецца Папская рада «Iustitia et Pax».
 
У маі з’явіцца новая энцыкліка Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
23.03.2009 16:18
Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Рэнато Марціно паведаміў, што доўгачаканая энцыкліка папы Бэнэдыкта XVI павінна з’явіцца 1 мая 2009 г. Дакумент, як раней паведаміў Дзяржаўны сакратар Святога Айца кардынал Тарчызіо Бэртонэ, будзе мець назву «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).
 
Ватыкан заклікае шанаваць права на свабоду рэлігіі
Святы Айцец
19.03.2009 20:28
«Апостальская Сталіца заклікае ўсе краіны прадпрымаць неабходныя меры, якія б гарантавалі свабоду веравызнання і ахову ад дыскрымінацыі на глебе рэлігіі», — аб гэтым паведаміў прадстаўнік Ватыкана пры Радзе ААН арцыбіскуп Сільвано Тамазі.
 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 259 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.