Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Прадстаўнік Ватыкана: пазіцыя Каталіцкага Касцёла ў справе прэзерватываў не зменіцца
Святы Айцец
19.03.2009 16:14
«Не трэба разлічваць на тое, што падчас падарожжа Бэнэдыкта XVI у Афрыку зменіцца пазіцыя Каталіцкага Касцёла ў справе прэзерватываў — як сродка, які ахоўвае ад заражэння СНІДам», — папярэдзіў прадстаўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства
Святы Айцец
18.03.2009 20:54
З 16 па 18 сакавіка 2009 г. у Ватыкане адбывалася пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі па справах Духавенства на тэму «Місійная самасвядомасць святара ў аспекце выконвання трох яго абавязкаў: навучаць, асвячаць і кіраваць», у якім таксама прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
Ватыкан: канферэнцыя, прысвечаная правам жанчын
Святы Айцец
17.03.2009 21:10
20–21 сакавіка 2009 г. у Ватыкане пад дэвізам «Жыццё, сям’я, развіццё: роля жанчын у прапагандаванні правоў чалавека» ўпершыню будзе праходзіць канферэнцыя, прысвечаная ўзаемасувязі паміж т. зв. «жаночым геніем» і захаваннем правоў чалавека. Адным з арганізатараў канферэнцыі з’яўляецца Папская рада «Iustitia et Pax».
 
Лефэўрысты дзякуюць Святому Айцу за яго ліст да біскупаў
Святы Айцец
17.03.2009 19:16
«Брацтва імя св. Пія Х» станоўча ацаніла ліст Бэнэдыкта XVI да біскупаў усяго свету. У гэтым лісце Пантыфік тлумачыць матывы, якія пабудзілі яго зняць экскамуніку з чатырох біскупаў-лефэўрыстаў, што было здзейснена 24 студзеня 2009 г.
 
Бэнэдыкт XVI абвясціў Год святарства
Святы Айцец
17.03.2009 19:15
19 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць урачыстую інаўгурацыю Года святарства, які абвешчаны з нагоды святкавання 150-годдзя з дня смерці апекуна пробашчаў св. Яна Марыі Віянэя. Пра гэта Папа паінфармаваў удзельнікаў Пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч перадаў Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове
Святы Айцец
17.03.2009 14:51
16 сакавіка 2009 г. у Рыме (Італія) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтыя дні прымае ўдзел у Пленарным пасяджэнні Кангрэгацыі па справах Духавенства, уручыў папу Бэнэдыкту XVI Дакументы ІІ Ватыканскага Сабору на беларускай мове.
 
Біскупы дзякуюць Святому Айцу
Святы Айцец
17.03.2009 14:44
Іерархі Каталіцкага Касцёла ў паасобных краінах актыўна рэагуюць на Ліст Бэнэдыкта XVI адносна справы лефэўрыстаў. Большасць адрасантаў не хаваюць таго, што моцна ўзрушаны стылем гэтага дакумента і пакораю самога Пантыфіка.
 
Ліст Бэнэдыкта XVI адносна справы лефэўрыстаў
Святы Айцец
13.03.2009 17:02
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узрушаны і занепакоены рэакцыямі, якія выклікала ў Касцёле яго рашэнне зняць экскамуніку з чатырох біскупаў «Брацтва імя св. Пія Х», якія ў 1988 г. атрымалі біскупскую сакру без згоды Апостальскай Сталіцы. Пра гэта Папа піша ў спецыяльным лісце да «братоў біскупаў», які быў абнародаваны 12 сакавіка 2009 г. у Ватыкане.
 
Бэнэдыкт XVI: візіт у Святую Зямлю паглыбіць дыялог паміж хрысціянствам і юдаізмам
Святы Айцец
12.03.2009 20:33
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI мае надзею, што яго падарожжа ў Святую Зямлю дапаможа «паглыбіць дыялог Касцёла з габрэйскім народам, каб габрэі і хрысціяне, а таксама мусульмане, маглі жыць там у супакоі і згодзе». Гэтыя словы Папа прамовіў падчас прыёму дэлегацыі з Ізраіля і Папскай камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам 12 сакавіка 2009 г.
 
Святы Айцец асудзіў акты тэрарызму
Святы Айцец
12.03.2009 16:35
Бэнэдыкт XVI рашуча асудзіў забойства двух маладых салдатаў і паліцэйскага ў Паўночнай Ірландыі. Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 11 сакавіка 2009 г. Святы Айцец запэўніў у сваёй блізкасці з сем’ямі ахвяраў і тых, хто атрымаў раненні. Гэтыя злачынствы Пантыфік назваў жахлівымі актамі тэрарызму.
 
Бэнэдыкт XVI пра святога Баніфацыя — «апостала Германіі»
Святы Айцец
12.03.2009 15:43
Постаць св. Баніфацыя — біскупа і мучаніка, «апостала Германіі», — была тэмаю катэхезы Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка 2009 г. у Ватыкане. Папа заклікаў вернікаў да аднаўлення веры праз паглыбленне сувязі са Святым Пісаннем і адзінства з наступнікам Пятра, каб Касцёл быў у стане перадаць сучаснаму свету каштоўнасць Евангелля.
 
Ватыкан: паралізаваны мужчына перадаў Святому Айцу ліст, у якім піша аб сваёй любові да жыцця
Святы Айцец
11.03.2009 20:55
11 сакавіка 2009 г. у агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра прыняў удзел 58-гадовы мужчына, паралізаваны ўжо на працягу 10 гадоў. Ён перадаў Бэнэдыкту XVI ліст, у якім напісаў аб сваёй любові да жыцця.
 
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту як шлях навяртання
Святы Айцец
11.03.2009 20:49
10 сакавіка 2009 г. у Апостальскай Сталіцы распачалося Пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Пасяджэнне ўзначаліў новы старшыня ватыканскага ведамства кардынал Антоніа Канісарэс Льёвэра, Прымас Іспаніі.
 
Кардынал Каспер: пытанне адпустаў не павінна быць экуменічнай праблемай
Святы Айцец
09.03.2009 20:10
Пытанне адпустаў, якія вызначае Святы Айцец на юбілейныя гады, надалей выклікае непаразуменні на шляху экуменічных адносінаў. Аднак Год святога Паўла, які яшчэ працягваецца і падчас якога таксама можна атрымаць адпусты, з’яўляецца нагодай для таго, каб высветліць падобныя непаразуменні.
 
Бэнэдыкт XVI просіць аб малітве ў інтэнцыі папскіх замежных пілігрымак
Святы Айцец
09.03.2009 19:32
З 8 па 15 мая адбудзецца візіт Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю. Гэтыя даты Святы Айцец пацвердзіў асабіста падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» 8 сакавіка 2009 г. Вітаючы вернікаў, Бэнэдыкт XVI папрасіў іх аб малітве ў інтэнцыі замежных папскіх пілігрымак.
 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 260 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.