Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі пра карыстанне Інтэрнэтам
Святы Айцец
05.05.2009 20:01
«Касцёл разумее, што Інтэрнэт з’яўляецца важным сродкам масавай інфармацыі. Аднак маруднасць у яго выкарыстанні — гэта знак таго, што мы з’яўляемся супольнасцю звычайных людзей», — лічыць кс. Джузэппэ Скоцці, сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.
 
Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі: папская пілігрымка ў Святую Зямлю — акт вялікай надзеі і адвагі
Святы Айцец
05.05.2009 16:32
Кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ адзначыў, што папская пілігрымка ў Святую Зямлю «з’яўляецца актам надзеі і даверу Папы, які зможа далучыцца да будавання супакою і паяднання».
 
Ватыкан: XV Пленарная сесія Папскай акадэміі грамадскіх навук
Святы Айцец
05.05.2009 16:09
«Годнасць асобы і правы чалавека» — так вызначыў Святы Айцец тэму XV Пленарнай сесіі Папскай акадэміі грамадскіх навук, якая адбывалася ў Ватыкане з 1 па 5 мая 2009 г.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў эпідэміі грыпу ў Мексіцы
Святы Айцец
04.05.2009 16:36
Бэнэдыкт XVI звярнуўся са словамі падтрымкі да ахвяраў эпідэміі грыпу ў Мексіцы і іншых краінах свету. Святы Айцец заклікаў мексіканскіх католікаў да малітвы ў гэтыя цяжкія хвіліны і запэўніў, што Бог дапаможа перамагчы ўсе цяжкасці.
 
Бэнэдыкт XVI пра распазнаванне Бога ў свеце і мастацтве
Святы Айцец
30.04.2009 19:37
«Бог дазваляе ўбачыць Сябе ў свеце і ў Касцёле. Мы толькі павінны навучыцца Яго бачыць», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 29 красавіка 2009 г. У катэхезе Святы Айцец прадставіў постаць св. Германа, Патрыярха Канстанцінопальскага (VIII ст.), які адыграў значную ролю ў барацьбе з ерассю іканаборства.
 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падвёў вынікі свайго візіту ў Італію і Ватыкан
Святы Айцец
30.04.2009 18:51
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26–28 красавіка 2009 г. наведаў з візітам Італьянскую Рэспубліку і Горад Дзяржаву Ватыкан. 27 красавіка, падчас сустрэчы ў Ватыкане кіраўніка нашай краіны са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, была пацверджана зацікаўленасць абодвух бакоў у развіцці далейшых адносінаў.
 
Прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў прынялі ўдзел у сустрэчы, прысвечанай душпастырству турыстаў
Святы Айцец
30.04.2009 17:00
Пра выклікі сучаснасці, звязаныя з сённяшнім турызмам, а таксама пра яго рэлігійнае вымярэнне з 29 па 30 красавіка 2009 г. дыскутавалі ў Ватыкане ўдзельнікі сустрэчы, прысвечанай душпастырству турыстаў. Арганізатарам сустрэчы з’яўляецца Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.
 
З Паслання Бэнэдыкта XVI на 46-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях
Святы Айцец
30.04.2009 16:12
«Малітва аб пакліканнях павінна быць нястомнаю і поўнаю даверу», — чытаем у Пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI на 46-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца 3 мая 2009 г., у IV Велікодную нядзелю.
 
Аляксандр Лукашэнка запрасіў Бэнэдыкта XVI наведаць Беларусь
Святы Айцец
27.04.2009 20:55
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спадзяецца на сустрэчу з папам Бэнэдыктам XVI у Беларусі. Прапанову наведаць Беларусь Аляксандр Лукашэнка перадаў Пантыфіку сёння, 27 красавіка 2009 г., падчас сустрэчы ў Апостальскім палацы Ватыкана. Пасля заканчэння сустрэчы Прэзідэнт і Пантыфік абмяняліся падарункамі.
 
Паведамленне прэс-службы Святога Пасаду
Святы Айцец
27.04.2009 20:47
Сёння раніцай Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы ў суправаджэнні міністра замежных справаў Сяргея Мартынава сустрэўся з Дзяржаўным Cакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.
 
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве
Святы Айцец
27.04.2009 18:29
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Падрабязнасці падпісання дакумента абмяркоўваліся сёння, 27 красавіка 2009 г., падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
 
27 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Ватыкане з Бэнэдыктам XVI
Святы Айцец
24.04.2009 21:04
27 красавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI дасць аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Між іншым, падчас аўдыенцыі будзе закранацца пытанне міжрэлігійнага дыялога.
 
Бэнэдыкт XVI: Біблію можна зразумець толькі ў кантэксце Касцёла
Святы Айцец
24.04.2009 16:19
«Толькі ў кантэксце Касцёла Святое Пісанне можна зразумець як сапраўднае Божае слова, — пра гэта казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай біблійнай камісіі.
 
Кардынал Рэнато Марціно: 29 чэрвеня будзе апублікавана сацыяльная энцыкліка Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
23.04.2009 19:23
Кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, старшыня Папскай рады «Iustitia et pax», абвясціў дату публікацыі сацыяльнай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Плануецца, што гэта адбудзецца 29 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла.
 
Новы генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі
Святы Айцец
23.04.2009 18:17
22 красавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ прызначыў новым генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі швейцарскага дамініканіна а. Шарля Марэро. Яго папярэднікам быў іспанскі арцыбіскуп Луіс Франсіско Ладарыя Фэррэра, які 9 чэрвеня 2008 г. быў прызначаны сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння.
 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 257 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.