Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Бэнэдыкт XVI заахвочвае да барацьбы з гандлем людзьмі
Святы Айцец
16.06.2009 19:35
Святы Айцец заахвочвае да барацьбы з гандлем людзьмі. Пра гэта ад імя Пантыфіка паведамляе Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ ў тэлеграме да ўдзельніц кангрэса пад дэвізам «Сёстры законныя супраць гандлю людзьмі», які распачаўся 15 чэрвеня 2009 г. у Рыме і працягнецца да 18 чэрвеня.
 
Бэнэдыкт XVI заахвочвае глыбей пазнаваць Божую любоў
Святы Айцец
11.06.2009 15:36
10 чэрвеня 2009 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая адбылася напярэдадні ўрачыстасці Божага Цела, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пажадаў прысутным маладым людзям, каб сакрамэнт Цела і Крыві Пана быў для іх штодзённай духоўнай ежай на шляху да святасці, хворых, каб падтрымліваў і ўзмацняў у выпрабаванні і цярпенні, а маладыя сужэнствы ўмацоўваў у любові.
 
Ватыкан: падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя
Святы Айцец
10.06.2009 16:06
Падрыхтоўцы да святкавання 25-годдзя з дня апублікавання Апостальскага ліста Яна Паўла ІІ «Salvifici Dolores», а таксама да 25-гадовага юбілею Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя было прысвечана пасяджэнне дадзенай рады, якое адбылося 9 чэрвеня 2009 г.
 
Святы Айцец заахвочвае хрысціянаў больш часу прысвячаць Богу
Святы Айцец
04.06.2009 14:28
На постаць святога Рабана Маўра, які жыў у раннім сярэднявеччы, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 чэрвеня 2009 г. Пантыфік адзначыў, што гэты святы, які з’яўляўся вельмі ўплывовым пісьменнікам і настаўнікам свайго часу, указваў, наколькі важна прысвячаць больш часу Богу, малітве і разважанням.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяры авіяцыйнай катастрофы ў Атлантыцы
Святы Айцец
03.06.2009 20:08
Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ ад імя Пантыфіка накіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з катастрофай самалёта французскіх авіяліній «Air France», які пацярпеў крушэнне 1 чэрвеня 2009 г.  падчас рэйса з Рыо-дэ-Жанейра ў Парыж.
 
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка здзейсніў візіт у Апостальскую Сталіцу
Святы Айцец
02.06.2009 20:03
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка разам са сваёй жонкай Кацярынай 1 чэрвеня 2009 г. здзейсніў аднадзённы візіт у Ватыкан, падчас якога Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю ўкраінскаму лідэру. Прэзідэнт Віктар Юшчанка сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Cвятасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і кіраўніком ватыканскага дыпламатычнага корпуса арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
 
Праграма ўрачыстасцяў з удзелам Бэнэдыкта XVI з чэрвеня па верасень 2009 г.
Святы Айцец
02.06.2009 17:31
У Ватыкане быў апублікаваны каляндар літургічных урачыстасцяў на чэрвень-верасень 2009 г. з удзелам Бэнэдыкта XVI. Сярод запланаваных мерапрыемстваў адзначаны два візіты ў Італію, інаўгурацыя Года святарства, заканчэнне Года святога Паўла, візіт у сталіцу Чэхіі і інш.
 
Бэнэдыкт XVI: Няхай сыйдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі
Святы Айцец
01.06.2009 16:02
Урачыстасць Спаслання Духа Святога, а таксама наступствы і выклікі, звязаныя з прысутнасцю Трэцяй Божай Асобы ў жыцці вернікаў, сталі прадметам разважанняў Бэнэдыкта XVI перад малітвай «Regina coeli» 31 мая 2009 г. Пантыфік звярнуў увагу на тое, што гістарычная падзея, якая адбылася ў ерузалемскім Вячэрніку, аб’яднала вучняў Хрыста ў сапраўдную місійную супольнасць.
 
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI: трэба давяраць жыццю і чалавеку
Святы Айцец
29.05.2009 16:44
«Па прычыне негатыўных уплываў рэлятывізму і нігілізму ці аспрэчвання права на адукацыю, першы уклад, які мы можам зрабіць, — гэта сведчанне даверу да жыцця і чалавека, да яго розуму і здольнасці любіць», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 28 мая 2009 г. падчас сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння епіскапату Італіі.
 
Кардынал Антоніа Канісарэс: больш за 40 мільёнаў дзяцей у Іспаніі загінулі ў абортах
Святы Айцец
28.05.2009 20:12
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніа Канісарэс паведаміў, што ў выніку абортаў у Іспаніі загінулі больш за 40 мільёнаў дзяцей. Ён падкрэсліў, што «насіллем ліквідуюцца нявінныя чалавечыя істоты, слабыя і безабаронныя», і дадаў, што «гэта заўсёды найбольшае зло для чалавецтва».
 
Бэнэдыкт XVI пра памылковую інтэрпрэтацыю саборнасці
Святы Айцец
28.05.2009 20:11
Саборнае азначэнне Касцёла нагадаў папа Бэнэдыкт XVI падчас адкрыцця 27 мая 2009 г. у базыліцы святога Яна на Латэране штогадовага кангрэса Рымскай дыяцэзіі. Кангрэс прысвечаны тэме «Прыналежнасць да Касцёла і супольная душпастырская адказнасць». Святы Айцец адзначыў, што асноўнымі паняццямі саборнай эклезіялогіі з’яўляюцца народ Божы і Цела Хрыста.
 
Папскі Латэранскі універсітэт атрымаў італьянскую архітэктурную ўзнагароду
Святы Айцец
28.05.2009 18:33
Папскаму Латэранскаму універсітэту прысуджана італьянская архітэктурная ўзнагарода (IN/ARCH-ANCE). Узнагароду, якая прысуджаецца ў Італіі ў трэці раз, атрымаў 26 мая 2009 г. у Мілане рэктар навучальнай установы арцыбіскуп Рыно Фізікелла.
 
Кардынал Клаўдзіу Хумэс пра святкаванне Года святарства
Святы Айцец
28.05.2009 15:24
Старшыня Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Клаўдзіу Хумэс заклікае паасобныя епіскапаты, дыяцэзіі, парафіі і мясцовыя супольнасці распрацаваць праграму мерапрыемстваў на Год святарства, які распачнецца 19 чэрвеня 2009 г.
 
Бэнэдыкт XVI пра святога Феадора Студзіта — настаўніка духоўнага жыцця
Святы Айцец
27.05.2009 19:29
Сёння, 27 мая 2009 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў катэхезу, якую прысвяціў актуальнасці навучання святога Феадора Студзіта (VIII–IX стст.), візантыйскага манаха, аскета, пісьменніка і абаронцы культу святых абразоў.
 
Новыя прызначэнні ў Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
26.05.2009 20:53
Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Чэллі старшынёю Адміністрацыйнай рады тэлевізійнага цэнтра Ватыкана (CTV), які адначасова з’яўляецца старшынёю Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Старшыню фонда «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» кс. Жуакіна Аліендэ Святы Айцец прызначыў членам Папскай рады «Cor Unum».
 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 255 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.