Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Апостальская Сталіца пра неабходнасць прадухілення небяспекі ядзернага тэрарызму
Святы Айцец
26.05.2009 20:51
Міжнароднае абурэнне выклікала новае ядзернае выпрабаванне, здзейсненае Паўночнай Карэяй 24 мая 2009 г. Ядзерны выбух, праўдападобна, больш моцны за папярэдні (2006 г.), ЗША і многія іншыя краіны прызналі небяспечным для міру ў свеце. Абмеркаваннем дадзенага пытання таксама займаецца Рада бяспекі ААН.
 
Апостальская Сталіца рыхтуе новы дакумент, прысвечаны праблемам міграцыі
Святы Айцец
21.05.2009 16:38
Апостальская Сталіца распачала падрыхтоўку новага дакумента, які датычыць праблемаў міграцыі. Папярэдняя ватыканская інструкцыя на гэтую тэму — «Erga migrantes caritas Christi» («Любоў Хрыста да мігрантаў») — была апублікавана каля 5 гадоў таму. На думку сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскупа Агостыно Маркетто, неабходна больш шырокае бачанне дадзенай праблемы.
 
Ватыкан: дэбаты на тэму генетычна мадыфікаваных раслінаў
Святы Айцец
21.05.2009 16:19
У Ватыкане адбылося пасяджэнне Папскай акадэміі навук на тэму «Генетычна мадыфікаваныя расліны і бяспека харчавання ў кантэксце развіцця». У пасяджэнні прынялі ўдзел выдатныя вучоныя з 15 краінаў свету.
 
Папа Бэнэдыкт XVІ заклікае маліцца аб міры ў Святой Зямлі
Святы Айцец
20.05.2009 20:14
Сённяшнюю катэхезу падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прысвяціў свайму апостальскаму візіту ў Святую Зямлю. Пантыфік нагадаў, што на Кальварыі і ў базыліцы Гробу Пана ён маліўся аб моцы любові, крыніца якой заключана ў пасхальнай таямніцы, і якая здольна аднавіць людзей і ўвесь свет.
 
Бэнэдыкт XVI: «кіберпрастора» можа быць месцам распаўсюджвання культуры пашаны, дыялога і сяброўства
Святы Айцец
20.05.2009 19:34
З нагоды Сусветнага дня сродкаў сацыяльнай камунікацыі, які будзе адзначацца 24 мая 2009 г. пад дэвізам «Новыя тэхналогіі — новыя адносіны. Укараняць культуру пашаны, дыялога і сяброўства», Бэнэдыкт XVI выказаў пажаданне, каб «кіберпрастора» стала месцам стварэння такой культуры.
 
Новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі
Святы Айцец
20.05.2009 16:10
З’явіўся новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі www.pope2you.net, адкрыццё якога запланавана на 21 мая 2009 г. Апостальская Сталіца мае на мэце такім чынам папулярызаваць навучанне Святога Айца Бэнэдыкта XVI сярод маладога пакалення.
 
Кардынал Жан-Луі Таран: праз сведчанне веры неабходна ствараць «прастору супакою»
Святы Айцец
19.05.2009 16:56
«Папская пілігрымка ў Святую Зямлю паказала, што міжрэлігійны дыялог стаў адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI», — такое меркаванне выказаў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.
 
Выстава з нагоды 80-годдзя Дзяржавы Ватыкан карыстаецца вялікім поспехам
Святы Айцец
19.05.2009 16:46
Вялікім поспехам карыстаецца выстава з нагоды 80-годдзя Горада Дзяржавы Ватыкан. Выстава на плошчы Святога Пятра ў Рыме працягнецца да 14 чэрвеня 2009 г. Экспазіцыя  ўключае ў сябе планы, макеты, фотаздымкі Ватыкана, а таксама дакументы, якія датычацца эпохі Латэранскіх пагадненняў.
 
Пра надвор’е ў Ватыкане цяпер можна даведацца праз Інтэрнэт
Святы Айцец
19.05.2009 16:08
На Інтэрнэт-старонцы www.vaticanstate.va можна даведацца пра надвор’е ў Ватыкане. Падрыхтоўкай метэаралагічнай зводкі, якая інфармуе пра тэмпературу паветра, сілу ветру, ціск і магчымыя атмасферныя ападкі, займаецца губернатар Апостальскай Сталіцы кардынал Джаванні Лаёла.
 
Бэнэдыкт XVI пра сваю пілігрымку ў Святую Зямлю
Святы Айцец
18.05.2009 19:25
Успамін пра пілігрымку ў Святую Зямлю стаў галоўнай тэмай разважанняў папы Бэнэдыкта XVI перад малітвай «Regina Caeli». «Святая Зямля, сімвал любові Бога да Яго народа і ўсяго чалавецтва, з’яўляецца таксама сімвалам свабоды і супакою, якія Бог жадае для ўсіх сваіх дзяцей», — адзначыў Пантыфік.
 
Ватыкан: тэалагічная камісія прызнала гераічнасць цнотаў Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
13.05.2009 19:39
Тэалагічная камісія, якая сёння, 13 мая 2009 г., сабралася ў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, каб узняць пытанне адносна справы гераічнасці цнотаў Яна Паўла ІІ, выдала пазітыўнае меркаванне. Дакладны вынік галасавання яшчэ не вядомы, аднак вядома, што «за» выказаліся дзве трэція ўдзельнікаў сустрэчы.
 
Новыя дарадчыкі Святога Айца па эканамічных справах
Святы Айцец
11.05.2009 19:49
Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы. Імі сталі італьянскі кардынал Агостыно Валліні (Папскі вікарый Рыма), венесуэльскі кардынал Хорхе Лібэрато Уроса Савіно (арцыбіскуп Каракаса), а таксама бразільскі кардынал Адзіліу Пэдру Шэрэр (арцыбіскуп Сан-Паулу).
 
Новы сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў
Святы Айцец
07.05.2009 19:10
Славацкі езуіт кс. Кірыл Васіль быў прызначаны новым сакратаром Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Адначасова Бэнэдыкт XVI узвысіў яго да годнасці арцыбіскупа. Да гэтага часу кс. Кірыл Васіль быў рэктарам Папскага Усходняга інстытута.
 
Ватыкан: прысяга новых швейцарскіх гвардзейцаў
Святы Айцец
07.05.2009 16:10
Сярод удзельнікаў агульнай аўдыенцыі 6 мая 2009 г. папа Бэнэдыкт XVI прывітаў таксама прысутных на плошчы Святога Пятра 32-х швейцарскіх гвардзейцаў, якія ў гэты дзень склалі прысягу. Прысяганне Швейцарскай гвардыі адбываецца штогод 6 мая.
 
Бэнэдыкт XVI пра матэрыяльнае вымярэнне веры
Святы Айцец
06.05.2009 20:18
Сёння, 6 мая 2009 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў катэхезу, якую прысвяціў постаці і навучанню святога Яна Дамаскіна. Папа нагадаў, што гэты святы з’яўляецца апекуном іканапісцаў і студэнтаў-тэолагаў.
 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 256 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.