Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Бэнэдыкт ХVI: «Святасць — гэта не раскоша»
20.08.2008 19:39
 20 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) падчас 25-ай у гэтым годзе агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прамовіў казанне, якое прысвяціў святым і благаслаўлёным.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў катаклізмаў у Польшчы
20.08.2008 19:02
20 жніўня 2008 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, узгадваючы трагедыю ў Польшчы, якую прынеслі буры і ўраганы, запэўніў польскіх пілігрымаў у сваёй малітве.
 
Новы камендант Папскай Швейцарскай Гвардыі
20.08.2008 18:28
Бэнэдыкт XVI прызначыў новага каменданта Папскай Швейцарскай Гвардыі. Ім стаў 36-гадовы Даніэль Рудольф Анрыг, які адначасова быў узведзены ў ранг палкоўніка.
 
Ватыкан: аб’яўлена дата беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі
19.08.2008 20:42
Служба Папскіх Літургічных Цырымоній (Officium de Liturgicis Celebratonibus Summi Pontificis) афіцыяльна абвясціла дату і месца цырымоніі беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Спаведнік сястры Фаустыны будзе ўзнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбудзецца а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча).
 
Бэнэдыкт XVI пра дапамогу Паўднёвай Асеціі і «смутную рэчаіснасць» дарожна-транспартных здарэнняў
17.08.2008 21:35
Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) заклікаў да стварэння магчымасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Паўднёвай Асеціі.
 
Арцыбіскуп Маркетто: трэба спыніць разню на дарогах
15.08.2008 14:57
«На дарогах усяго свету кожны дзень ідзе вайна. Неабходна распачаць дзеянні, накіраваныя на памяншэнне колькасці ахвяраў гэтай разні», — пракаментаваў інфармацыю пра чарговыя ахвяры падчас аўтамабільных аварый арцыбіскуп Агостыно Маркетто.
 
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў значэнне і моц малітвы
14.08.2008 15:39
13 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Папа Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі прамовіў казанне пра значэнне і моц малітвы. У аўдыенцыі таксама прымалі ўдзел беларускія пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі.
 
Бэнэдыкт XVI яднаецца ў малітве аб міры на Каўказе з праваслаўнымі
12.08.2008 14:45
10 жніўня 2008 г. у Брыксэне (Паўночная Італія) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI перад малітваю Анёл Панскі паведаміў, што «разам з праваслаўнымі братамі» моліцца аб міры ў Паўднёвай Асеціі.
 
Святы Айцец занепакоены вайною ў Асеціі
09.08.2008 20:59
«Бэнэдыкт XVI з неспакоем назірае за крызісам у Паўднёвай Асеціі і мае надзею, што разважлівасць пераважыць насілле», — паведаміў прэс-сакратар Святога Айца а. Федэрыко Ламбардзі SJ.
 
Кардынал Бэртонэ заахвочвае да глыбейшага пазнавання вучэння Паўла VI
09.08.2008 18:59
6 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас святой Імшы, якую ён цэлебраваў у 30-ю гадавіну смерці Паўла VI, заклікаў далучыць да малітвы ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Папы больш глыбокае пазнаванне яго вучэння.
 
Ватыкан далучыцца да Інтэрпола
08.08.2008 14:53
Падчас агульнага сходу Інтэрпола, які ўпершыню за час дзейнасці гэтай арганізацыі адбудзецца ў Расіі (Санкт-Пецярбург), да яго далучыцца Ватыкан. У чатырохдзённым пасяджэнні, якое распачнецца 4 кастрычніка 2008 г., прымуць удзел каля 650 дэлегатаў з больш чым 180 краінаў-удзельніц міжнароднай арганізацыі.
 
40-годдзе энцыклікі Паўла VI «Humanae Vitae»
31.07.2008 18:39
40-я гадавіна абвяшчэння энцыклікі Паўла VI «Humanae Vitae», у якой Папа пацвердзіў традыцыйнае вучэнне Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве, адзначалася 25 ліпеня гг. Гэтая энцыкліка, адкрытая на свет і поўная разумення ў адносінах да сучаснага чалавека, у той жа час нагадвала і падкрэслівала традыцыйнае, шматвяковае вучэнне Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве.
 
Рым: ваколіцы плошчы Святога Пятра стануць больш бяспечнымі
28.07.2008 19:25
Настойлівыя просьбы Ватыкана забяспечыць парадак, а перадусім бяспеку ў ваколіцах плошчы Святога Пятра будуць хутка споўнены. Гэтаму паспрыяла сустрэча новага бургамістра Рыма Джанні Алемано з сакратаром Генеральнага губернатарства Дзяржавы Ватыкан біскупам Рэнато Боккардо, а таксама ўладамі раёна Праці.
 
Айцец Фэдэрыко Ламбардзі: СДМ у Мадрыдзе будзе знакам надзеі, а не канфрантацыі
25.07.2008 15:27
Сусветны дзень моладзі ў 2011 г. у Мадрыдзе — таксама, як у Сіднэі, — будзе пасланнем надзеі, а не канфрантацыі. У гэтым упэўнены кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі SI. У размове з Радыё Ватыкана ён падкрэсліў, што, хоць веруючыя ў цяперашні час павінны супрацьстаяць шматлікім знешнім цяжкасцям, хрысціянства ўсё роўна не перастае быць «Добрай Навінай».
 
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым з Сіднэя
22.07.2008 16:40
Учора познім вечарам Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым з Сіднэя, дзе з 17 па 20 ліпеня ўзначальваў XXIII Сусветныя дні моладзі. Гэта была дзевятая і найдаўжэйшая замежная пілігрымка Папы за перыяд яго пантыфікату.
 
<< Першая < Папярэдняя 201 202 203 204 205 206 207 208 209 210 Наступная > Апошняя >>

Старонка 210 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.