Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


11 лютага — Сусветны Дзень хворага
10.02.2009 21:04
Цярпенні і хваробы дзяцей, а таксама сітуацыя іх сем’яў — галоўныя тэмы Паслання Святога Айца на ХVІІ Сусветны Дзень хворага, які з 1993 г. па традыцыі адзначаецца 11 лютага. Ініцыятарам гэтага дня быў Папа Ян Павел ІІ. Звычайна Дзень хворага адзначаўся ў марыйных санктуарыях у розных кутках свету, а ў гэтым годзе яго святкаванне мае дыяцэзіяльны характар.
 
Кардынал Тарчызіо Бэртонэ сустрэўся з пасламі краінаў Еўрасаюза
10.02.2009 20:59
Працягваць аказваць дапамогу Афрыцы, наладжваць партнёрскія адносіны і вырашыць існуючыя канфлікты — да гэтага заклікаў кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас сустрэчы з пасламі еўрапейскіх краінаў, якая адбылася 10 лютага 2009 г. у Апостальскай Сталіцы.
 
Гораду Дзяржаве Ватыкан — 80 гадоў
10.02.2009 19:07
11 лютага 2009 г. Горад Дзяржава Ватыкан будзе святкаваць 80-годдзе з дня свайго заснавання. Дзяржава Ватыкан заснавана ў выніку Латэранскіх пагадненняў, якія былі заключаны паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй 11 лютага 1929 г. і ратыфікаваны 7 чэрвеня 1929 г.
 
Бэнэдыкт XVI пра сэнс хваробы і цярпення
09.02.2009 17:01
Пра сэнс і каштоўнасць хваробы ў кожнай сітуацыі чалавечага жыцця разважаў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 8 лютага 2009 г. Святы Айцец адзначыў, што, хоць хвароба з’яўляецца часткаю чалавечага жыцця, да яе, аднак, немагчыма прызвычаіцца. І не толькі таму, што часам хвароба цяжкая і сур’ёзная, але перш за ўсё таму, што чалавек створаны для жыцця.
 
Старшыня Папскай рады «Cor Unum» аб праблеме культу цела
05.02.2009 16:46
Старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Паўль Ёзаф Кордэс перасцерагае ад моднага культу цела, які мае выраз у велізарных сумах, якія выдаткоўваюцца на гэтую мэту. Падчас прэзентацыі сёлетняга велікапоснага паслання Бэнэдыкта XVI, кардынал Кордэс заклікаў да адкрыцця глыбокага сэнсу хрысціянскага посту.
 
Бэнэдыкт XVI: прыклад святога Паўла — імпульс да развіцця веры
05.02.2009 15:51
«Прыклад і вучэнне святога можа быць імпульсам і нават гарантыяй узмацнення хрысціянскай самасвядомасці кожнага з нас, а таксама амаладжэння ўсяго Касцёла», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 4 лютага 2009 г. У гэты дзень Святы Айцец завяршыў цыкл катэхезаў, прысвечаных асобе Апостала Народаў.
 
Бэнэдыкт XVI пра сэнс посту
04.02.2009 18:20

2 лютага 2009 г. было абнародавана Пасланне Святога Айца на Вялікі пост, прысвечанае сэнсу і каштоўнасці посту. Бэнэдыкт XVI заахвочвае парафіі і касцёльныя супольнасці да аднаўлення індывідуальнага і супольнага практыкавання посту праз слуханне і чытанне Божага слова, малітву і ўчынкі міласэрнасці.

 
Ліст папы Бэнэдыкта XVI Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу І
03.02.2009 19:16
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў ліст да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла І з нагоды яго інтранізацыі, якая адбылася 1 лютага 2009 г. у Маскве. Ліст Пантыфіка перадаў новаабранаму Патрыярху старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер.
 
Святы Айцец звярнуўся да кансэкраваных асобаў
03.02.2009 18:23
«Наследванне святога Паўла ў крочанні за Хрыстом — гэта надзейны шлях адказу на пакліканне да святарскага і манаскага жыцця», — з такімі словамі звярнуўся Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў святой Імшы ў свята Ахвяравання Пана і XIII Дзень кансэкраванага жыцця.
 
Бэнэдыкт XVI пра сэнс цярпення і моц жыцця
03.02.2009 16:18
Паміраючы на крыжы, Езус праз сваю ахвяру і любоў надае сэнс чалавечаму цярпенню. У разважанні падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» Бэнэдыкт XVI гаварыў пра сэнс цярпення.
 
Святы Айцец да біскупаў Расіі пра неабходнасць дыялога з праваслаўнымі
30.01.2009 20:50
«Няхай ваша прысутнасць у Расіі будзе напамінам і заклікам да дыялога», — звярнуўся Бэнэдыкт XVI да біскупаў Расіі, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам ad limina. Папа прыняў кожнага з іерархаў на прыватных аўдыенцыях, а 29 студзеня 2009 г., у перадапошні дзень візіту, сустрэўся з усім епіскапатам.
 
Бэнэдыкт XVI перасцерагае ад неабдуманага сцвярджэння несапраўднасці сужэнства
30.01.2009 20:26
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI перасцерагае Трыбунал Рымскай Роты ад неабдуманага сцвярджэння, што сужэнства з’яўляецца несапраўдным па прычыне псіхічнай няздольнасці аднаго з бакоў выконваць сужэнскія абавязкі. У штогадовай аўдыенцыі для гэтага ватыканскага ведамства Пантыфік узняў праблему, якую 20 гадоў таму закранаў Ян Павел ІІ.
 
Апостальская Сталіца: паглыбленне дыялога з навукай у Год астраноміі
30.01.2009 18:38
«Год астраноміі з’яўляецца для Апостальскай Сталіцы каштоўнай нагодай для паглыблення дыялога», — адзначана ў афіцыйным паведамленні, абнародаваным падчас прэзентацыі ў прэс-службе Ватыкана ініцыятываў, звязаных са святкаваннем Года астраноміі. У сустрэчы прымалі ўдзел старшыня Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранко Равасі, дырэктар Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі кс. Жазэ Габрыэль Фунэс, прэзідэнт Папскай акадэміі навук прафесар Нікаля Кабіббо.
 
Кардынал Вальтэр Каспер прыме ўдзел у інтранізацыі новаабранага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі
29.01.2009 19:05
1 лютага 2009 г. старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер накіруецца ў Маскву на ўрачыстую інтранізацыю новаабранага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Па словах старшыні ватыканскага ведамства, у жыцці Рускай Праваслаўнай Царквы пачынаецца новы этап, які вызначыць новыя прасторы міжканфесійнага дыялога.
 
Старшыня Папскай рады «Cor Unum» пра крызіс бацькоўства
29.01.2009 16:36
Пра крызіс бацькоўства, які ўсё больш распаўсюджваецца ў сённяшнім свеце, выказаўся кардынал Паўль Ёзаф Кордэс — старшыня Папскай рады «Cor Unum». Спасылаючыся на рапарт каталіцкіх дабрачынных арганізацый, кардынал звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, у ЗША 24 мільёны дзяцей жывуць без бацькі (у параўнанні з 10 мільёнамі ў 60-ыя гады XX ст.).
 
<< Першая < Папярэдняя 201 202 203 204 205 206 207 208 209 210 Наступная > Апошняя >>

Старонка 202 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.