16 кастрычніка падчас урачыстай Імшы на галоўнай ватыканскай плошчы Папа Францішак кананізаваў семярых благаслаўлёных. У Эўхарыстыі ўдзельнічала вялікая колькасць вернікаў, касцёльныя іерархі, прадстаўнікі грамадскага і палітычнага жыцця, у тым ліку Прэзідэнт Аргенціны Маўрысіо Макры.
14 кастрычніка ў другой палове дня Папа Францішак у межах «Пятніц міласэрнасці» наведаў «SOS-дзіцячую вёску», размешчаную ў рымскім мікрараёне Бачэа. Місія гэтай сеткі ўстаноў заключаецца ў аказанні дапамогі ўсім дзецям, пазбаўленым бацькоўскай апекі, або тым, якія рызыкуюць яе страціць.
Праблеме непаўналетніх мігрантаў прысвечана пасланне Папы Францішка на 103-ці Сусветны дзень мігранта і бежанца. Ён будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 15 студзеня 2017 г. на тэму «Непаўналетнія мігранты, уразлівыя і пазбаўленыя голасу». 13 кастрычніка дакумент Святога Айца быў апублікаваны і прадстаўлены ў Ватыкане.
Перад малітвай «Анёл Панскі» 9 кастрычніка Папа Францішак абвясціў аб скліканні кансісторыя, на якім атрымаюць кардынальскую годнасць некалькі іерархаў.
Пантыфік вырашыў, што XV Генеральная Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў пройдзе ў кастрычніку 2018 г. і будзе прысвечана тэме «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».
Разважаць пра сувязь паміж верай і спортам, каб палепшыць жыццё чалавека: такую мэту паставілі перад сабой арганізатары першай міжнароднай і міжрэлігійнай канферэнцыі, якая распачалася 5 кастрычніка ў Ватыкане. Трохдзённае мерапрыемства адкрыў Папа Францішак у Зале Паўла VI.
5 кастрычніка на заканчэнне экуменічных Нешпараў у касцёле св. Грыгорыя Вялікага ў Рыме Папа Францішак і Прымас англіканскай супольнасці архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі падпісалі супольную дэкларацыю.
5 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва Фонда «Vodafone Italia». Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне праекта «Неадкладныя школы для Афрыкі» — чарговай дабрачыннай ініцыятывы Фонда, якая забяспечыць афрыканскай моладзі анлайн-доступ да найбольш важных адукацыйных рэсурсаў.
Раніцай 4 кастрычніка Папа Францішак прыбыў у Аматрычэ — італьянскі горад у рэгіёне Лацыа, амаль цалкам разбураны ў выніку нядаўняга землятрусу. Пантыфіка суправаджаў біскуп Рыеці Даменіка Пампілі.
Папа Францішак накіраваў свае віншаванні галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі і ўсёй яўрэйскай супольнасці горада з нагоды свята Рош ха-Шана, які ў 2016 г. прыпадае на 3 і 4 кастрычніка і азнамяноўвае сабой надыход Новага года — 5777 па іўдзейскім календары.
Падчас вяртання з Баку, 2 кастрычніка, Святы Айцец Францішак даў прэс-канферэнцыю на борце самалёта. Сярод іншага, прадстаўнікоў СМІ цікавілі пытанні адносна душпастырства гомасексуалістаў і месца разведзеных асобаў у Касцёле.
Супрацоўніцтва паміж рэлігіямі дапамагае будаваць лепшыя і мірныя грамадствы, адзначыў Папа Францішак на сустрэчы з рэлігійнымі лідарамі Азербайджана. Сустрэча прайшла 2 кастрычніка ў мячэці Гейдара ў Баку.
Жыць адкрытай верай у духу служэння бліжнім заклікаў Папа Францішак каталіцкую супольнасць Азербайджана падчас святой Імшы, якую цэлебраваў 2 кастрычніка ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Баку.
2 кастрычніка пачаўся візіт Папы Францішка ў Азербайджан. У гэты дзень у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Баку адбылася малітва «Анёл Панскі» з удзелам Пантыфіка.
«Кульмінацыйным момантам» сваёй пілігрымкі ў Грузію назваў Папа Францішак візіт у патрыярхальны кафедральны сабор Светыцхавелі Грузінскай Праваслаўнай Царквы ў Мцхеце, які адбыўся 1 кастрычніка.